МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя "Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў" пройдзе ў Беларусі з 16 па 19 лістапада.
Мэта акцыі — "павысіць узровень інфармаванасці насельніцтва ў дачыненні да згубных наступстваў спажывання тытуню". Па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, ад курэння штогод у рэспубліцы паміраюць 15,5 тысяч чалавек — у сем разоў больш, чым з прычыны аварый.
Праграмай акцыі прадугледжана правядзенне вялікай колькасці розных мерапрыемстваў па пытаннях прафілактыкі курэння: круглыя сталы, прэс-канферэнцыі, трансляцыі сацыяльнай рэкламы па тэлебачанні і радыё. Таксама будуць праведзены дні адкрытай інфармацыі, апытанні сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак і яшчэ шэраг падзей.
Дарэчы, 20 цыгарэт у дзень даюць такую ж дозу радыяцыі, як 200 рэнтгенаўскіх здымкаў. Радыеактыўныя ізатопы назапашваюцца ў арганізме, у сувязі з чым радыеактыўны фон арганізма чалавека, які паліць, у 30 разоў вышэй, чым у таго, хто не паліць. А ўжо праз год пасля адмовы ад курэння рызыка захворванняў сэрца падае ўдвая, нагадваюць лекары.