Пасол Францыі: ад беларусаў пагроза не ідзе, але правяраць вас будзем

© REUTERS / /Yves HermanФранцузские полицейские у Эйфелевой башни
Французские полицейские у Эйфелевой башни - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адной з найважнейшых задач для свету французы бачаць недапушчэнне распаўсюджвання экстрэмісцкай ідэалогіі сярод моладзі.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Тых, хто перасякае французскую мяжу, будуць правяраць яшчэ раз — гэта датычыцца як грамадзян ЕС, так і беларусаў або любых іншых людзей, заявіла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Дамінік Газюі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Серыя тэрактаў адбылася ў Парыжы ўвечары 13 лістапада і забрала каля 130 жыццяў. Яшчэ 300 чалавек атрымалі раненні. Па апошніх дадзеных МЗС Беларусі, грамадзян рэспублікі сярод пацярпелых у Францыі няма.

"Наша галоўная задача цяпер — не дапускаць распаўсюджвання гэтай ідэалогіі сярод нашай моладзі. Так, сотні французскіх маладых людзей ездзілі ў Сірыю, у трэніровачныя лагеры, гэтага дапускаць нельга, хоць сярод тэрарыстаў былі не толькі французы, як вы ведаеце", — заявіла пасол.

Таксама спадарыня Газюі падкрэсліла, што Францыя ўзмацняе кантроль на мяжы.

"Ад беларусаў пагроза не зыходзіць, таму вы можаце спакойна атрымліваць нашы візы, але вас правераць яшчэ раз, калі вы будзеце перасякаць мяжу Францыі. Правераць асобу, месца пражывання, правядуць кантроль банкаўскіх рэсурсаў — усё гэта будзе праходзіць на больш сур'ёзнай аснове, але правераць не толькі вас — усіх, нават мяне", — падкрэсліла пасол.

Пасол адзначыла таксама, што трэба стражэй кантраляваць бежанцаў, што ўязджаюць на тэрыторыю Еўрасаюза.

Стужка навiн
0