Цукерберг патлумачыў, чаму SafetyCheck уключылі пасля тэракту у Парыжы

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкСоздатель крупнейшей мировой социальной сети Facebook Марк Цукерберг
Создатель крупнейшей мировой социальной сети Facebook Марк Цукерберг - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дадзеная функцыя, па словах заснавальніка Facebook, распрацоўвалася для стыхійных бедстваў.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Заснавальнік сацыяльнай сеткі Facebook Марк Цукерберг растлумачыў, чаму сацсетка ўвяла новую функцыю — "праверка бяспекі" — толькі пасля тэрактаў у Парыжы, а не пасля выбухаў у Бейруце.

Дадзеная функцыя дазваляе карыстальнікам Facebook паведамляць пра тое, што яны знаходзяцца ў бяспецы і не пацярпелі.

"Многія людзі правамерна спыталі, чаму мы ўключылі "праверку бяспекі" для Парыжа, але не для выбухаў у Бейруце і іншых месцах", — напісаў Цукерберг на сваёй старонцы ў Facebook и пасля патлумачыў, што дадзеная функцыя распрацоўвалася толькі для стыхійных бедстваў, а "зараз яе адаптуюць для чалавечых катастроф".

"Дзякуй усім, хто звяртаецца з пытаннямі і праблемамі з гэтай нагоды. Вы маеце рацыю — ёсць шмат іншых важных канфліктаў у свеце. Мы клапоцімся аб усіх людзях аднолькава, і мы будзем працаваць, каб дапамагчы людзям у розных сітуацыях, наколькі гэта магчыма", — паведаміў Цукерберг.

У паўднёвым прыгарадзе Бейрута ў чацвер прагрымелі два выбухі. Два тэрарыста-смяротніка прывялі ў дзеянне выбуховыя прылады, замацаваныя на паясах. Выбухі прагрымелі з інтэрвалам у сем хвілін. Другі адбыўся ў момант, калі грамадзяне пачалі дапамагаць першым пацярпелым. Па апошніх дадзеных, загінулі 41 чалавек, 180 шпіталізаваныя з рознымі раненнямі.

У пятніцу вечарам у Парыжы адбылася серыя тэрактаў. Невядомыя адкрыў стральбу ў адным з рэстаранаў, тры выбухі прагучалі ў непасрэднай блізкасці ад стадыёна "Стад дэ Франс", дзе праходзіў таварыскі матч футбольных зборных Францыі і Германіі, на якім прысутнічаў французскі прэзідэнт Франсуа Аланд. Акрамя таго, на рок-канцэрце ў тэатры "Батаклан" невядомыя захапілі закладнікаў. Па апошніх дадзеных, загінулі 129 чалавек.

Стужка навiн
0