МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Вэлнес Фэст "Натура" аб'яднае два напрамкі — "Прыгажосць цела" і "Прыгажосць душы". Філасофія Велнес мае на ўвазе баланс цела, розуму і духу. Шляхі дасягнення такой гармоніі — здаровая ежа, разумныя нагрузкі і духоўнае ўзбагачэнне.
На фестывалі будуць выстаўляць працы вядомых мастакоў — Шагала, Маціса, Далі, арганізуюць акустычныя канцэрты — джаз, класіку, мадэрн, правядуць трэнінгі і майстар-класы на тэму прыгажосці, здароўя і псіхалогіі. Будуць тут і дзіцячая зона з гульнявым кутком і аніматарамі і, вядома, вегетарыянскае кафэ. Будуць функцыянаваць школы танцаў, спартыўныя клубы, ёга-студыі, спа- і фітнес-цэнтры, салоны прыгажосці, а таксама велнес-выстава.