МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Кітайскія кампаніі актыўна ўкладваюць грошы ў вытворчасць электрамабіляў, адзін з прадстаўнікоў — Цзі Йюцінгуа, запрасіў распрацоўваць новую лінейку Электракар спецыялістаў, якія раней працавалі над машынай Tesla, паведамляе New York Magazinу.
На дадзены момант кампанія Faraday Future вырашае пытанне з дыслакацыяй. Хутчэй за ўсё, яе офіс будзе размяшчацца на поўдні ЗША. Гаворка ідзе пра Джорджыю, Каліфорнію, Неваду або Луізіяну.
Над дызайнам новага аўтамабіля на электрычнай цяге будзе працаваць Рычард Кім, вядомы сваім супрацоўніцтвам з нямецкім канцэрнам BMW. У прыватнасці, з-пад яго "пяра" выйшлі такія мадэлі як BMW i3 і i8. Кітайскі мільярдэр плануе, што першы прататып сыдзе з канвеера ў 2017 годзе.
Дарэчы, кампанія Tesla таксама не стаіць на месцы. У кастрычніку адкрыўся завод па вытворчасці аўтамабіляў у галандскім горадзе Цілбургу. Цікава яшчэ і тое, што ўсе свае распрацоўкі кампанія без абмежаванняў выкладвае ў адкрыты доступ для агульнага карыстання.
Стваральнікі Tesla працуюць над новым электракарам
13:46 16.11.2015 (абноўлена: 14:33 16.11.2015)
© Flickr / Kārlis DambrānsАвтомобиль Tesla S
© Flickr / Kārlis Dambrāns
Падпісацца
Кітайскі мільярдэр плануе інвеставаць у кампанію Faraday Future некалькі мільярдаў даляраў для наладкі вытворчасці электрамабіляў у ЗША.