УУС: бомбай можа быць нават піўная банка

© Flickr / George OeserЖестяные банки
Жестяные банки - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У міліцыі заклікалі грамадзян праяўляць актыўную пазіцыю пры выяўленні небяспечных прадметаў.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Упраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама нагадала грамадзянам, як паступаць у выпадку выяўлення падазроных прадметаў, якія могуць апынуцца выбуховымі прыладамі.

Рэкамендацыі міліцыянеры апублікавалі пасля падзей, якія адбылася 14 лістапада ў сталіцы Францыі. Падчас серыі тэрактаў загінулі 132 чалавекі і больш за 300 атрымалі раненні.

"Вялікую ролю ў прадухіленні тэрарыстычных актаў мае актыўная пазіцыя простых грамадзян. Аналіз правядзення буйнамаштабных актаў у розных краінах свету сведчыць, што своечасовае рэагаванне грамадзян магло б істотна павысіць магчымасці праваахоўных органаў па выяўленні і своечасовым прадухіленні такіх актаў", — сказалі ва УУС.

Бяспека грамадзян залежыць не толькі ад праваахоўных органаў, але і ад іх саміх.

"Калі выяўлены прадмет не павінен, як вам здаецца, знаходзіцца "у гэтым месцы і ў гэты час ", не пакідайце гэты факт без увагі", — парэкамендавалі ва УУС.

Там таксама падкрэслілі, што ў любым выпадку аб падазронай знаходцы неабходна паведаміць у міліцыю па тэлефоне 102 і да прыбыцця супрацоўнікаў знаходзіцца на бяспечнай адлегласці ад выяўленага аб'екта, не чапаць яго, не ўскрываць і не перамяшчаць.

Пры гэтым у кіраванні паведамілі, што знешні выгляд прадмета можа хаваць яго сапраўднае прызначэнне — у якасці камуфляжу для выбуховых прылад выкарыстоўваюцца звычайныя бытавыя прадметы, такія як сумкі, пакеты, скрынкі, у тым ліку з-пад сокаў.

Міліцыянты таксама прывялі рэкамендуемыя зоны бяспекі пры выяўленні выбуховага прыстасавання або падазронага прадмета: трацілавая шашка (200 грам) — не менш за 50 метраў, піўная банка (0,33 літра) — не менш за 60 метраў, граната Ф-1 — не менш за 200, дыпламат — не менш за 230, дарожная торба (чамадан) — не менш за 350, легкавы аўтамабіль — не менш за 450 метраў.

Стужка навiн
0