Помнік Барадуліну ўсталёўваюць на Ушаччыне

Падпісацца
Помнік трэба даставіць на сярэдзіну могілак, таму ў працэсе ўдзельнічаюць самалёты МНС.
МІНСК, 16 ліс — Sputnik. На Ушаччыне ўсталёўваюць помнік Рыгору Барадуліну, паведамляюць СМІ. У працэсе задзейнічаны верталёт МНС Беларусі. Іншым транспартам у сярэдзіну могілак даставіць помнік няма як.
Валун на магілу паэта ўзялі з вёскі Кублічы. Ён важыць каля 2 тон. На ім напісана "Рыгор Барадулін. Сын. 1935-2014". Аўтар помніка — Ігар Засімовіч.
Рыгор Барадулін быў Народным паэтам Беларусі, перакладчыкам, даследчыкам роднай мовы, аўтарам дзясяткаў кніг, сябрам Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, ганаровым сябрам Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", ганаровым віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра, ганаровым доктарам БДУ, ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёна. Да гэтага часу не было ні помніка, ні вуліцы Рыгора Барадуліна.
Напачатку года акцыю "Вуліца Барадуліна" абвясціла грамадзкая кампанія "Арт Сядзіба" разам з Таварыствам беларускай мовы.
Стужка навiн
0