Некалькі дзясяткаў беларускіх абрадавых лялек выстаўляюць сёння ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як мясцовыя майстры... 16.11.2015, Sputnik Беларусь
Яшчэ два стагоддзі таму абрадавыя лялькі суправаджалі жыццё беларускіх сялян на кожным важным этапе. Вяселле, замужжа, нараджэнне дзіцяці — кожнай нагодзе адпавядала пэўная лялька.Маладой пары на шлюб дарылі "неразлучнікаў" — пару лялек з адной агульнай рукой, на якую пазней падвешвалі лялек-дзетак. Дзяўчыне пасля вяселля належала зрабіць "дзеўку-бабу", незвычайную ляльку з адным целам і двума галовамі. Выраблялі таксама лялек з лячэбнымі зёлкамі ўсярэдзіне ці "дзесяціручак", якія сімвалізавалі працавітасць жонкі.Сярод экспанатаў у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, на жаль, не адшукаць аўтэнтычных лялек. Супрацоўнікі музея тлумачаць гэта тым, што яны вырабляліся з ужыванага льнянога адзення і ад самага пачатку былі не ў самым добрым стане.Але самую тэхналогію, паводле якой беларускія майстрыцы стваралі падобныя прадметы, ураджэнцы Брэстчыны змаглі захаваць дзякуючы продкам. Напрыклад, тканіну падчас вырабу лялек не рэжуць, а толькі рвуць. Ніткі накручваюць выключна ў адзін бок, а на галаве ніколі не малююць твар.Дату правядзення выставы выбралі невыпадкова: 16 лістапада звычайна святкаваліся "Лялечныя забавы", адно з народных святаў восеньскага цыклу.
Некалькі дзясяткаў беларускіх абрадавых лялек выстаўляюць сёння ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як мясцовыя майстры працягваюць старажытную традыцыю.
Яшчэ два стагоддзі таму абрадавыя лялькі суправаджалі жыццё беларускіх сялян на кожным важным этапе. Вяселле, замужжа, нараджэнне дзіцяці — кожнай нагодзе адпавядала пэўная лялька.
Маладой пары на шлюб дарылі "неразлучнікаў" — пару лялек з адной агульнай рукой, на якую пазней падвешвалі лялек-дзетак. Дзяўчыне пасля вяселля належала зрабіць "дзеўку-бабу", незвычайную ляльку з адным целам і двума галовамі. Выраблялі таксама лялек з лячэбнымі зёлкамі ўсярэдзіне ці "дзесяціручак", якія сімвалізавалі працавітасць жонкі.
Сярод экспанатаў у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, на жаль, не адшукаць аўтэнтычных лялек. Супрацоўнікі музея тлумачаць гэта тым, што яны вырабляліся з ужыванага льнянога адзення і ад самага пачатку былі не ў самым добрым стане.
Але самую тэхналогію, паводле якой беларускія майстрыцы стваралі падобныя прадметы, ураджэнцы Брэстчыны змаглі захаваць дзякуючы продкам. Напрыклад, тканіну падчас вырабу лялек не рэжуць, а толькі рвуць. Ніткі накручваюць выключна ў адзін бок, а на галаве ніколі не малююць твар.
Дату правядзення выставы выбралі невыпадкова: 16 лістапада звычайна святкаваліся "Лялечныя забавы", адно з народных святаў восеньскага цыклу.