Сёмы сезон “Дударскага клуба”

© Sputnik / Анна НефедоваВышитая рубашка из сеннинского костюма
Вышитая рубашка из сеннинского костюма - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Легендарныя вечарыны Дударскага клуба з 2007 году з маленькай кавярні выраслі да вялікіх клубаў Мінску.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Дударскі клуб — фактычна вечарыны пад дуду ці дударскія дыскатэкі. Першыя вечарыны прайшлі ў 2007 годзе, цяпер ладзіцца ўжо сёмы сезон.

"Як і ў мінулым сезоне ў полі нашай увагі народная музыка агулам, не толькі беларуская. Фармат уключае не толькі дуды, але і скрыпкі, ліры і іншыя цымбалы, а геаграфічна ахоплівае як мінімум бабульку-Еўропу", — распавядаюць арганізатары.

Навінкай сезону будзе тэматычнае чаргаванне вечарынаў: адну сераду акцэнт будзе зроблены на сучасных плынях фолк-музыкі, ад фэнтэзі да року ці электронікі, а наступную — больш "этнаграфічны" фармат з традыцыйнай музыкай ды нават спевамі (пры падтрымцы Студэнцкага этнаграфічнага таварыства).

Арганізатары кажуць, што плануюць з цягам сезону паказаць вам розную народную музыку: ад Захаду Еўропы да Каўказу, ад Скандынавіі да Балкан. Мэта — паказаць беларускую музыку ў кантэксце сусветнай культуры.

Стужка навiн
0