БРРБ у 2016 годзе накіруе на развіцце малога бізнесу 0,8 трлн рублёў

© Sputnik / Виктор ТолочкоОфис Банка Развития
Офис Банка Развития - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Бізнес наракае на недаступнасць камерцыйных крэдытаў пад 36% гадавых пры інфляцыі крыху больш за ў 10%.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. ААТ "Банк Развіцця Рэспублікі Беларусь" (БРРБ) у 2016 годзе плануе накіраваць не менш за 800 мільярдаў рублёў на праграмы па льготным крэдытаванні малога бізнесу, заявіў старшыня праўлення банка Сяргей Румас.

У мінулым годзе БРРБ запусціў пры партнёрскай падтрымцы шэрагу беларускіх банкаў праект па крэдытаванні суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу. Сродкі даюцца пад стаўку, роўную стаўцы рэфінансавання Нацбанка плюс адносна невысокая маржа банкаў-партнёраў.

"Сумарна на будучы год Банк развіцця плануе накіраваць не менш за 800 мільярдаў рублёў на мэты падтрымкі малога бізнесу. Мы бачым, што ў прадпрымальніцкім асяроддзі запатрабаваныя не толькі фінансавыя прадукты", — сказаў Румас на Міжнародным форуме прадпрымальніцтва ў Мінску.

Ён адзначыў, што ў бягучым годзе БРРБ плануе аказаць падтрымку прыватнаму сектару ў памеры каля 600 мільярдаў рублёў.

"Сёння банкі гатовыя крэдытаваць прыватны бізнес пад 36-38% гадавых, пры цяперашнім узроўні інфляцыі крыху больш за 10% за дзесяць месяцаў — гэта непад'ёмныя ўмовы", — адзначалі прадпрымальнікі падчас панэльнай дыскусіі на форуме.

Са свайго боку старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя" Аляксандр Швец заўважыў, што ў крэдытным партфелі беларускіх банкаў дырэктыўнае крэдытаванне эканомікі займае да 40%, пры гэтым стаўка па такіх крэдытах складае 17%.

Стужка навiн
0