МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з найбуйнейшым інфармацыйным агенцтвам Інданэзіі Antara.
Намеснік галоўнага рэдактара Sputnik Павел Андрэеў адзначыў: «Заключэнне пагаднення дасць магчымасць нашым СМІ аператыўна абменьвацца актуальнай і надзейнай інфармацыяй з першых рук, што асабліва важна для пабудовы разнастайнай і збалансаванай сусветнай інфармацыйнай прасторы».
Цырымонія прайшла падчас 39 сустрэчы членаў выканаўчага камітэта Арганізацыі інфармацыйных агенцтваў краін Азіі і Ціхага акіяна, якая праходзіць з 15 па 18 лістапада ў Сеуле пад эгідай вядучага інфармацыйнага агенцтва Паўднёвай Карэі Yonhap.
Антара — нацыянальнае інфармацыйнае агенцтва Інданезіі, заснаванае ў 1937 годзе. Цэнтральны офіс знаходзіцца ў Джакарце, навіны публікуюцца на інданезійскай і англійскай мовах. Агенцтва мае сетку бюро ва ўсіх правінцыях Інданезіі, а таксама мае прадстаўніцтва ў Нью-Ёрку, Канберры, Лондане і Куала Лумпуры.
Sputnik (sputniknews.com) — міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзясятках краін. Яно ўключае ў сябе сайты больш, чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.
Sputnik падпісаў пагадненне з адным з найбуйнейшых СМІ Інданэзіі
11:29 17.11.2015 (абноўлена: 14:18 17.11.2015)
© Sputnik / Максим Блинов
/ Падпісацца
Бакі дамовіліся аб развіцці двухбаковага прафесійнага супрацоўніцтва, прапрацоўцы сумесных праектаў па розных напрамках, а таксама аб абмене інфармацыйнымі матэрыяламі.