Сышоў з жыцця пасол Беларусі ў Германіі Андрэй Гіро

© Sputnik / Александр ПоготовТраурные гвоздики
Траурные гвоздики - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цырымонія развітання з беларускім дыпламатам, якому было 48 гадоў, адбудзецца 18 лістапада.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Андрэй Гіро раптоўна памёр 17 лістапада, паведамілі Sputnik у прэс-службе міністэрства замежных спраў Беларусі.

Андрэй Гіро нарадзіўся 20 кастрычніка 1967 года ў Мінску, скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў па спецыяльнасці "нямецкая і англійская мовы", Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры прэзідэнце па спецыяльнасці "знешняя палітыка і дыпламатыя". На дыпламатычнай службе знаходзіўся з 1993 года, быў прызначаны паслом Беларусі ў Германіі з 2009 года, да гэтага ўзначальваў консульскае ўпраўленне МЗС.

"Міністэрства замежных спраў Беларусі з жалем паведамляе, што 17 лістапада 2015 года раптоўна сышоў з жыцця амбасадар Беларусі ў Германіі Андрэй Уладзіміравіч Гіро", — паведаміў Sputnik начальнік упраўлення Інфармацыі МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Ён адзначыў, што беларускі дыпламат годна прадстаўляў Беларусь у Швейцарыі, Аўстрыі і ў апошнія гады — у Германіі, з высокай ступенню прафесіяналізму вырашаў шматлікія жыццёвыя праблемы беларускіх грамадзян.

У МЗС выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім Гіро.

Цырымонія развітання з беларускім дыпламатам адбудзецца 18 лістапада.

Стужка навiн
0