Аdieu , Беларусь! – яшчэ адна інтэрпрытацыя Беларусі са штата Агаё

© Flickr / Camilo Rueda LópezКниги на полке
Книги на полке - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Застаўся незаўважаным чарговы раман амерыканца пра Беларусь.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Новая кніга пісьменніка амерыканца Франка Свеца "Adieu, my Belarus" — раман-эпапея пра Беларусь у тым выглядзе, якой яе бачаць амерыканцы.

У 2008 годзе амерыканка Лі Хоган выдала кнігу "Belarus", дзе апошняя стала планетай у далёкім космасе, населенай дзіўнымі монстрамі. Новая кніга таксама прысвечаная Беларусі, гэтым разам сюжэт не такі фантастычны, але не менш заблытаны.

"Арыстакратычная беларуская сям'я праходзіць праз хаос сусветных войнаў, праз камунізм і фашызм. Кожны член сям'і знаходзіць свой шлях да будучыні. Раман-эпапея распавядае пра жыццё двух пакаленняў адной сям'і, якая пакутуе ад вайны, прагнасці, кахання, голаду і фанатызму", — распавядае аўтар у анатацыі.

Аўтар адзначае, што ўсе персанажы — вынік аўтарскай фантазіі, таксама як і мясціны. Аўтар дае героям пазнавальныя, як яму падаецца, імёны — Яраслаў, Каця, Марыя.

Сам аўтар кажа, што пісаць раманы пачаў, калі сышоў на пенсію. То бок першыя задумы наконт кнігі з'явіліся, як і ў большасці філалагічна арыентаваных асоб, у коледжы, але ж пакласці на бумагу свае фантазіі спадар Франк вырашыў значна пазней.

Раман пра Беларусь — чацвёртая кніга аўтара. Перад тым як канчаткова заблытаць гісторыю Беларусі, аўтар напісаў тры раманы. Герой кнігі "Бессмяротны застаецца" — археолаг, які робіць дзіўнае адкрыццё, калі ён спрабуе распавесці пра свае высновы, сутыкаецца з шэрагам праблем.

Другі раман — "Вочы Караваджо" — гэта выдуманы аповед пра жыццё мастака, якога, па прызнанні самога аўтара, ён надта паважае. Жыццё Караваджо было кароткім, ён заўсёды з нечым змагаўся і быў асуджаны на смерць за забойства, якое, можа, і не здзейсніў.

Трэцяя кніга — "Псеўда-забойца" — дэтэктыў, які распавядае пра падзеі ў родным горадзе пісьменніка, Кліўлендзе, штат Агаё. Два забойствы ў медыцынскай школе павінны быць вырашаны з дапамогай дэтэктыва.

Стужка навiн
0