МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Міністэрства аховы здароўя плануе ўрэгуляваць антытытунёвае заканадаўства і ўнесці папраўкі, якія датычацца электронных цыгарэт, заявіла намеснік галоўнага лекара Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык.
"Міністэрства аховы здароўя выступіла з ініцыятывай аб далейшым урэгуляванні антытытунёвага заканадаўства. У цяперашні час ініцыяваныя наступныя пытанні. Па-першае, заканадаўчае рэгуляванне электронных цыгарэт. Гэта вельмі важная рэкамендацыя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Усё больш лакальных навуковых даследаванняў пацвярджаюць шкоду электронных цыгарэт для чалавечага арганізма", — сказала Наройчык, словы якой прыводзіць БелТА.
Яна лічыць, што трэба сур'ёзна павялічыць спіс грамадскіх месцаў з поўнай забаронай на курэнне. Гаворка ідзе пра кафэ і рэстараны, аб'екты гасцінічнага і забаўляльнага бізнесу, а таксама пляжы. Акрамя гэтага, прапануецца ўвесці ўзроставы цэнз на курэнне электронных цыгарэт.
Разам з тым Наройчык адзначыла, што ў рэспубліцы памяншаецца працэнт дарослага насельніцтва, якое паліць. Апошнія лічбы — 27,9%. "Калі ўспомніць лічбы 2010 года. — У нас трымаўся стабільна працэнт 30,5 насельніцтва. Вось, на працягу апошніх гадоў 4,2% людзей адмовіліся ад гэтай шкоднай звычкі", — патлумачыла Наройчык.
У Беларусі з 16 па 19 лістапада праходзіць рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя. Праграмай прадугледжана правядзенне вялікай колькасці мерапрыемстваў па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння.
Электронныя цыгарэты могуць забараніць у публічных месцах
© Flickr / Ecig ClickЭлектронная сигарета
© Flickr / Ecig Click
Падпісацца
Сярод ініцыятыў Міністэрства аховы здароўя - увядзенне ўзроставага цэнзу на выкарыстанне электронных цыгарэт.