МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Крымінальная справа распачата ў дачыненні да мінчанкі, якая ў п'яным выглядзе пасля вечарыны падрапала два аўтамабілі таксі, паведамілі Sputnik у сераду ў Партызанскім РУУС Мінска.
"Пасля вечарыны 48-гадовая жанчына падышла да таксі і папрасіла адвезці яе дадому, але папярэдзіла, што грошай у яе няма. Таксісты адмовіліся везці жанчыну дадому бясплатна. Адмовіліся і пасля таго, як яна ім прапанавала разлічыцца натурай", — распавялі ў РУУС.
Як было ўстаноўлена, пакрыўджаная жанчына зняла з сябе ўсю вопратку, залезла на адну з машын і падрапала два аўтамабілі, распавялі ў органах унутраных спраў.
Таксісты выклікалі міліцыю, жанчыну даставілі ў выцвярэзнік, у дачыненні да яе распачатая крымінальная справа за хуліганства. Жыхарцы Мінска пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, сказалі ў РУУС.
Па папярэдняй ацэнцы, таксістам, машыны якіх пацярпелі ад дзеянняў жанчыны, нанесены ўрон на суму больш за 7 мільёнаў рублёў.
У РУУС адмовіліся паведаміць, ці здымалі таксісты на відэа сцэну помсты голай мінчанкі.
Голая мінчанка адпомсціла таксістам
12:14 18.11.2015 (абноўлена: 14:36 18.11.2015)
© PixabayТакси
![Такси Такси - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103139/35/1031393575_0:195:1920:1280_600x0_80_0_0_155a23d32f5b1a46c4c6a3c9bba5a8ad.jpg)
© Pixabay
Падпісацца
За п'яную хуліганскую выхадку 48-гадовая жыхарка Мінска можа правесці за кратамі тры гады.