Гарбата з амбасадарам Вялікабрытаніі

© Flickr / GioТравяной чай
Травяной чай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выпіць гарбаты з амбасадарам Вялікабрытаніі Брусам Бакнэлам можа кожны беларус.
МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Публічная лекцыя амбасадара Вялікабрытаніі Бруса Бакнэла пройдзе ў гэтую пятніцу. Амбасадар, вядомы ў тым ліку сваімі выказваннямі пра падабенства беларусаў і англічан, распавядзе пра захоўванне нацыянальнай ідэнтычнасці.
Вялікабрытанія спалучыла ў адным каралеўстве мноства этнічных, рэлігійных, канфесійных, сацыякультурных і іншых ідэнтычнасцяў. Як у палітычнай прасторы, так і на семантычным узроўні там дасягнуты выразны кансэнсус і сфармавана даволі акрэсленая ідэнтычнасць. З гэтага пункту гледжання Вялікабрытанія выглядае даволі шчасна. А што скажуць на гэта самі брытанцы? Ці для іх пытанне нацыянальнай самасвядомасці ўжо вырашанае і састарэлае? У пошуках адказаў звернемся да асобы, аўтарытэт якой не выклікае сумневу — Амбасадара Яе Вялікасці спадара Бруса Бакнэла, чалавека, які не толькі дасканала ведае сваю гісторыю і культуру, але і не завочна знаёмы з беларускай.
У публічнай прамове "Нацыянальная самасвядомасць" з цыклу Urbi et Orbi, Амбасадар Вялікабрытаніі Брус Бакнэл дзеліцца разважаннямі пра адметнасць нацыянальнай самасвядомасці сваёй краіны і спрабуе яшчэ раз агучыць тыя акцэнты, пытанні, якія лічыць важнымі як для брытанцаў, так і для беларусаў.
Дзе: пр-т Дзяржынскага, 57
Калі: 20 лістапада, 18:30
Стужка навiн
0