МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Заробкі бюджэтнікаў у 2016 годзе вырастуць на 13%, паведаміла ў сераду журналістам кіраўнік парламенцкай камісіі па бюджэце і фінансах ніжняй палаты парламента Людміла Дабрыніна.
"У бюджэце закладзена, што заробкі бюджэтнікаў вырастуць на 13%, аднак канкрэтнай сумы я назваць не магу, у дакуменце сфармуляваны агульны падыход да росту даходаў работнікаў бюджэтнай сферы, гэтая лічба — 13%", — сказала Дабрыніна.
Яна заўважыла, што пакуль не можа агучыць і параметр бюджэту па курсе беларускага рубля да даляра на канец года. Гэта звязана з тым, што нацыянальная валюта прывязаная да расійскага рубля, курс якога зараз схільны да моцных ваганняў з-за коштаў на нафту.
У той жа час Дабрыніна назвала праект рэспубліканскага бюджэту кансерватыўным і адзначыла, што распрацоўваецца і абмяркоўваецца адзін варыянт гэтага фінансавага дакумента.