МІНСК, 19 ліс — Sputnik. Трактар "Беларус-132" ператварылі ў робата студэнты БДУІР — цяпер трактар можа тушыць пажары, апрыскваць палі ядахімікатамі і даследваць небяспечныя аб'екты — то бок спектр трактаравых магчымасцяў небывала павысіўся.
Замежныя аналагі такіх робатаў даражэйшыя ў восем разоў, перспектыўнасць абноўленага трактара відавочная. Кіраўнік праекта Міхал Татур паясніў, што такі мабільны робат можа кіравацца аператарам.
"Аператар глядзіць на манітор і выбірае аб'ект, пасля ён дае каманду на дзеянне робата ў адносінах аб'екта", — тлумачыць кіраўнік праекта, выкладчык БДУІР Міхаіл Татур.
Робата ўключылі ў праграму інавацыйнага развіцця Беларусі ў 2011-2015 гады. Робата стваралі каля 25 вучоных, пры тым — не толькі БДУІР і не толькі старэйшага пакалення. Хутка робата правераць на справе — яго даставяць у адзін з аддзелаў МНС.