МІНСК, 19 ліс — Sputnik. Чэргі ў пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы ў апошні тыдзень звязаныя, у ліку іншых прычын, з узмацненнем мер бяспекі літоўскім бокам, паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый Сянько.
"У апошні тыдзень чэргі звязаныя з узмоцненай працай літоўскіх памежных і мытных органаў па забеспячэнню бяспекі ў сувязі з тэрактамі ў Францыі. Цяпер дагляд багажу ідзе больш павольна", — сказаў Сянько ў чацвер журналістам у Мінску.
Ён адзначыў, што са свайго боку беларуская мытня таксама ўзмацніла меры бяспекі пры перасячэньні мяжы. У прыватнасці, дагляд багажу пасажыраў і грузаў стаў больш дбайным.
Сянько прызнаў, што чэргі на беларуска-літоўскай мяжы ўзнікаюць перыядычна, гэта звязана з наплывам транспарту ў выхадныя дні. ДМК вядома пра гэтыя праблемы, і ў выпадку ўзнікнення напружанай сітуацыі на мяжы колькасць супрацоўнікаў мытных органаў павялічваецца.
Чэргі на мяжы з Літвой
11:47 19.11.2015 (абноўлена: 13:09 19.11.2015)
CC BY 2.0 / Mr.TinDC / Lithuanian Embassy FlagЛитовский флаг
Падпісацца
Літоўскія памежныя і мытныя органы ўзмацнілі меры бяспекі ў сувязі з тэрактамі ў Францыі, цяпер дагляд праводзіцца даўжэй.