МІНСК, 19 ліс — Sputnik. Грамадзяне Беларусі, якія апынуліся ў Парыжы ў момант тэрарыстычных нападаў 13 лістапада, не звярталіся ў беларускую дыпмісію з просьбамі аб садзейнічанні, канстатуюць у МЗС.
"У беларускую амбасаду ў Францыі не паступала якіх-небудзь зваротаў аб аказанні дапамогі па экстранай эвакуацыі з Парыжа", — паведаміў журналістам прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Дзмітрый Мірончык на брыфінгу ў Мінску.
МЗС таксама не мае інфармацыі аб тым, што хто-небудзь з грамадзян краіны прыняў рашэнне перапыніць сваю паездку ў Парыж з-за трагічных падзей 13 лістапада.
"За перыяд пасля трагічных падзей "Белавія" здзейсніла два рэгулярныя рэйсы з Парыжа ў Мінск. І ў нас таксама няма інфармацыі аб тым, што там былі праблемы з набыццём квіткоў альбо просьбы аб пераносе вылету на больш раннія тэрміны", — сказаў Мірончык.
Прэс-сакратар МЗС таксама звярнуў увагу на базавы набор рэкамендацый для грамадзян, якія адпраўляюцца за мяжу.
"У экстраных выпадках МЗС рыхтуе і распаўсюджвае тэматычныя рэкамендацыі, якія дзейнічаюць аж да наступнага паведамлення аб іх зняцці У кожным канкрэтным выпадку неабходна глядзець, у якую краіну вы плануеце ехаць і даваліся якія-небудзь спецыфічныя рэкамендацыі ў дачыненні да гэтай краіны", — растлумачыў Мірончык.
Ён таксама ўдакладніў, што акрамя МЗС рэкамендацыі па рэжыму наведвання замежных краін могуць даваць Мінспорту і турызму і Міністэрства аховы здароўя.
"Іх рэкамендацыі могуць быць не меней значнымі, чым рэкамендацыі па лініі знешнепалітычнага ведамства", — падкрэсліў Мірончык.
13 лістапада ў Парыжы і сталічным прыгарадзе Сен-Дэні каля стадыёна "Стад дэ Франс" была здзейсненая серыя тэрарыстычных нападаў. У выніку нападаў тэрарыстаў загінулі 129 чалавек, 352 былі параненыя. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд абвясціў аб увядзенні ў краіне рэжыму надзвычайнага становішча і ўзмоцненага кантролю за перасячэннем дзяржаўнай мяжы.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пасля серыі тэрактаў у Парыжы таксама прыняло рашэнне "у разумных межах" узмацніць меры бяспекі на тэрыторыі краіны.
Тэракты ў Парыжы не спужалі беларусаў, што там знаходзіліся
12:30 19.11.2015 (абноўлена: 13:17 19.11.2015)
© Sputnik / Владимир Песня
/ Падпісацца
Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць у Францыі, а таксама якія прыехалі ў Парыж з дзелавымі або турыстычнымі мэтамі, не спрабавалі ў экстранным парадку пакінуць сталіцу Францыі пасля тэрарыстычных нападаў.