МІНСК, 19 ліс — Sputnik. Мемарыяльны музей-майстэрня Азгура ў рамках навукова-даследчага і адукацыйнага праекта "Лабараторыя культурных практык" запрашае на чарговую прэзентацыю з серыі "УрбанМувіЛекторыум — лекторый пра кіно і пра горад".
Наступная сустрэча прысвечана тэме глабальнага капіталізму і няўдалых спробаў барацьбы з ім — моладзевыя бунты ў Парыжы шэсцьдзесят восьмага, якія служаць фонам для асабістага змагання маладых буржуа са сваімі класавымі маральнымі ўстоямі.
Падчас лекторыю мае быць прадэманстравана кінастужка "Летуценнікі".
Лабараторыя культурных практык — гэта навукова-даследчы і адукацыйны праект, створаны пры Мемарыяльным музеі-майстэрні З.І. Азгура дзеля рэалізацыі даследчых і творчых праектаў у галіне культуры: правядзенне культурна-адуцкацыйных праграм, семінараў, канферэнцый і г.д.; арганізацыі і рэалізацыі музейна-выставачных праектаў з выражаным навукова-даследчым характарам інтэрпрэтацыі і рэпрэзентацыі выставачных канцэпцый.
Дзе: музей-майстэрня Заіра Азгура
Калі: 21 лістапада, а 17 гадзіне.