Такінданг навучыць школьнікаў мове

© Sputnik / Елена ВасильеваНа открытии "Пляцоўка-хол"
На открытии Пляцоўка-хол - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лідар гурта Recha Андрусь Такінданг правядзе майстар-клас па беларускай мове для вучняў-пачаткоўцаў

МІНСК, 19 ліс — Sputnik. 25 лістапада ў мінскай школе № 2 адбудзецца сустрэча вядомага беларускага музыкі, мастака і тэлевядучага Андруся Такінданга з вучнямі 2-3-га класаў. Ён выступіць з майстар-класам па беларускай мове ў межах адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom».

Цягам кастрычніка і першай паловы лістапада больш за 2 тысячы мінскіх школьнікаў сталі ўдзельнікамі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom». Перад вучнямі 2-3-х класаў выступілі знакамітыя пісьменнікі і акцёры, сярод якіх вядомы пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ліпскі, беларускі акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, публіцыстка Таццяна Сівец, а таксама паэтка, лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раіса Баравікова.

У лістападзе адукацыйны праект ахопіць яшчэ пяць агульнаадукацыйных школ Мінска і дзве школы для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Вучняў-пачаткоўцаў пазнаёмяць з сучаснай дзіцячай літаратурай і скарбамі беларускай культуры, а гасцямі ўрокаў стануць вядомыя беларусы. 25 лістапада да праекта далучыцца вядомы беларускі музыка, мастак і тэлевядучы, лідар гурта Recha Андрусь Такінданг, які сустрэнецца з вучнямі школы № 2.

«Мне даводзілася бываць на сустрэчах з вучнямі профільных беларускамоўных школ, і магу сказаць, што нават у іх ёсць праблемы з валоданнем беларускай мовай, — адзначае Андрусь Такінданг. — Магчыма, вучні бачаць, што іх настаўнікі па беларускай мове не размаўляюць па-беларуску ў звычайным жыцці, па-за класамі. А яшчэ ў нас не так шмат прадметаў выкладаюцца па-беларуску. Выдатна, што да школьнікаў прыходзяць пісьменнікі, якія займаюцца з дзеткамі беларускай мовай. Такія сустрэчы павінны адбывацца часцей і больш. Дзеці гатовыя вучыцца і ўспрымаць штосьці новае, і справа дарослых падаваць гэтую інфармацыю цікава і заахвочваць. Але гэта не панацэя, а адна з комплексных мераў, каб падвысіць узровень ведання беларускай мовы».

Праект «Чытаем па-беларуску з velcom» доўжыцца тры месяцы і завершыцца напярэдадні Новага году.

Стужка навiн
0