МІНСК, 20 ліс — Sputnik. Балгарыя прымае павышаныя меры бяспекі перад правядзеннем дзіцячага песеннага конкурсу "Еўрабачанне".
На такі крок улады краіны пайшлі пасля серыі тэрактаў, учыненых 13 лістапада ў Парыжы.
"Так, ўзмацнілі ахову каля месца правядзення "Еўрабачання", таксама і ахову ў аэрапорце. Я яшчэ заўважыла, што стала больш паліцыі ў Сафійскім метро", — распавяла Sputnik жыхар Сафіі Таццяна Даломанжы.
Па заявах мэра горада, ва ўсіх ключавых кропках Сафіі прысутнічаюць паліцыянты. Акрамя таго, ўзмоцненыя меры бяспекі па ўсёй краіне — на тэрмін ад аднаго да двух месяцаў, аднак свае межы Балгарыя пакуль што не закрывае. Адна з падстаў для павышанага кантролю — правядзенне ў горадзе дзіцячага "Еўрабачання", на якое прыедуць дзясяткі тысяч гасцей.
"Каб трапіць у залу для гледачоў, трэба будзе пераадолець цэлую сетку ліній бяспекі, пачынаючы ад праверкі аўтамабіляў і да асабістага дагляду з ужываннем металадэтэктараў", — заявіла журналістам раней мэр Сафіі Іарданка Фандыкова.
Sputnik будзе весці тэкставую онлайн-трансляцыю шоу.