Урокі французскага. National edition

© Sputnik / Михаил Мокрушин / Перайсці ў медыябанкПариж, Эйфелева башня
Париж, Эйфелева башня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У кнігарні “ЛогвінаЎ” выходзяць нататкі маладога выкладчыка французскай мовы, што два гады адбыў на размеркаванні.

МІНСК, 20 ліс — Sputnik. "Лё jourналь" — гэта зборнік нататак маладога настаўнiка, накiраванага на адпрацоўку ў адну з менскiх школак. Своеасаблiвы гонза-рэпартаж, цi "летапiс дна" чалавека, пакiнутага сам-насам з даўгамi перад дзяржавай. Кніга выходзіць у кнігарні "ЛогвінаЎ".

"Адправілі на два гады выкладаць французскую мову школьнікам. Вось такая расплата за жаданне атрымаць веды ў гэтай выдатнай краіне. Ты вучышся гадамі, а затым цябе сплаўляюць сілком чорт ведае куды на пару гадоў. Усе вакол гавораць, маўляў, нічога страшнага, усё праз гэта праходзяць, не так ужо гэта і дрэнна", — піша аўтар у прадмове да сваёй "Лё jourналь".

Прэзентацыя кнігі пройдзе на наступным тыдні, 24 лістапада, у кнігарні "ЛогвінаЎ". Напярэдадні прэзентацыі Sputnik пагутарыў з былым студэнтам, што прадставіўся Максімам і які гэтаксама праходзіў праз вогненная кола размеркавання — рабіў сацыяльным педагогам у адной з райнных школаў Мінскай вобласці.

"Радзіма паехаць прымусіла". Важна правільна расставіць акцэнты. Я апынуўся тут не добраахвотна, а значыць, пэўную долю негатыўных эмоцый я адчуваў да гэтага горада яшчэ да таго, як яго ўбачыў. Прыехаўшы, сваё меркаванне не памяняў. Горад халодны і непрыветны. Больш за ўсё мяне здзівілі тутэйшыя людзі. У краме непрыветлівыя прадаўцы. Да мяне звярталіся так, нібы я ім усім павінен грошай, шмат грошай. Ды і астатнія людзі, з якімі мне даводзілася мець справу, мне не былі рады", — распавядае Максім пра сваё першае знаёмства з горадам.

У адрозненне ад аўтара кнігі, што ў хуткім часе стане на палічку ў Логвінава, рабіць яму давялося не ў сталічнай гімназіі, а ў невялічкім райцэнтры.

"У гэтай вялікай вёсцы, у якой кожны чыйсьці брат і сват, няма месца выпадковым маладым спецыялістам. У гэтым ёсць вялікая перавага і выратаванне для гэтых аблудных душ, нявольнікаў бестурботнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Маладым спецыялістам накшталт мяне адсюль прасцей выехаць, назаўжды", — тлумачыць сваё абурэнне на размеркаванне Максім.

"Знайсці годную працу тут складана. Па-першае, яе амаль няма. А па-другое, вам абавязкова трэба быць чыім-то братам або сватам, інакш ніяк", — упэўнены Максім. Размеркаванне для яго скончылася некалькі месяцаў таму і ён адразу пакінуў горад, дзе адпрацаваў два гады.

Стужка навiн
0