“Галодныя гульні”: Кітнес Эвердзін ў вышыванцы

© Photo : Ангеліна Плахатнюк"Галодныя гульні"
Галодныя гульні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пакуль прыхільнікаў Кітнес Эвердзін па ўсім свеце запрашаюць на 76-я “Галодныя гульні”, Sputnik высветліў, што беларусы таксама здатныя на антыўтопію.

МІНСК, 20 ліс — Sputnik. Беларускія пісьменнікі хоць і не надта здатныя на антыўтопіі і фантастычныя сюжэты, але ж таксама стварылі колькі твораў, якія можа і не заменяць прыхільнікам гісторыю пра Кітнес Эвердзін, але ж няблага яе дапоўняць.

© pixabay.com"Галодныя гульні"
Галодныя гульні - Sputnik Беларусь
"Галодныя гульні"

"Мова 墨瓦" Віктара Марціновіча

Чацвёрты раман Віктара Марціновіча — "Мова 墨瓦" — выйшаў у верасні 2014 года. Сам аўтар характарызуе жанр "лінгвістычны баявік". Раман стаў амаль ці не галоўнай сучаснай беларускай антыўтопіяй, інтэлектуальным гумарыстычным перакладам сучасных падзей у стылістыцы галівудскага блакбастэра.

Як тлумачыць аўтар, назвай кнігі прынцыпова было абрана слова "мова", якое для кожнага беларуса этычна зараджаным маркерам: тых, хто роўна дыхае да "мовы", у грамадстве няма зусім.

Аўтар анансаваў раман так: "Дзеянне "Мова 墨 瓦" адбываецца ў фантастычнай будучыні. Адлучыўшыся сцяной ад згубіўшай веліч Еўропы, Кітай і Расія ўтварылі квітнеючую саюзную дзяржаву, а цэнтр Мінска ператварыўся ў густанаселены кітайскі квартал. Сюжэт "Мовы" разгортваецца вакол загадкавых каштоўнасцяў — скруткаў, абвешчаных па-за законам. Для адных скруткi — магчымасць атрымаць вострыя адчуванні ў свеце "шопінг-духоўнасці", дзе даступныя амаль любыя задавальненні. Але для іншых яны — сэнс жыцця, нагода для барацьбы і апошняя надзея на выратаванне".

"Карабель" Васіля Гігевіча

Герой аповесці "Карабель" капітан Ёх, што імкнуўся заняць гэтую пасаду, каб даведацца пра галоўную таямніцу Карабля, разумее, што за валоданне гэтым сакрэтам ён заплаціў не толькі здрадай бацькам і каханню, але і ўласнай свабодай. Цяпер Закон Карабля пануе і над ім. У фінале герой, які меў магчымасці стаць бессмяротным, усвядоміў, што яму хочацца іншай бессмяротнасці, не фізічнай.

"Таемны савет будзе ўвесь час кантраляваць тваю работу. Як толькі ты парушыш Закон карабля, ты адразу загінеш. Нябачныя, мы ёсць усюды. Запомні апошняе: ніхто не павінны ведаць таямніцы карабля. Ніхто…" Ну і чым горш за "Запрашаем прыняць удзел у 76-ых "Галодных гульнях"?

Аповесць аформлена ў фармаце дзённіка капітана, пасля прачытання, зразумела, спаліць.

У 2011 годзе Васіль Гігевіч апублікаваў аповесць-утопію — "Страчанае шчасце". "Залаты век" ў аповесці Гігевіча — гэта стан першабытнасці. Аўтар апісвае тыя дні, калі адносіны паміж людзьмі былі немудрагелістыя, пачуцці і вера — моцныя, і прырода была маці, а не матэрыялам для перапрацоўкі. Ідэалам аўтара выступае палеалітычны род, па сутнасці, вялікая сям'я, заснаваная на прынцыпах альтруізму і рэцыпракацыі. Наш час, з пункту гледжання аўтара, характарызуецца маральнай дэградацыяй грамадства і распадам міжчалавечых сувязяў.

"Апошняя павстараль" Алеся Адамовіча

Часам росквіту беларускай антыўтопіі былі 80-я — людзі жылі ў прадчуванні зменаў, то бок, поле для стварэння антыўтопіі склалася надта спрыяльнае.

Алесь Адамовіч піша "Апошнюю пастараль" (1986), ядзерную антыўтопію, у якой здзяйсняе свой праект — узарваць ядзерную бомбу ў літаратуры раней, чым гэта адбылося ў рэальнасці. Свет, паказаны Адамовічам, гіне ў полымі Трэцяй сусветнай вайны. Дажываюць апошнія дні чалавечай цывілізацыі тры яе прадстаўнікі. Перад абліччам немінучае смерці Мужчына і Жанчына, да якіх пазней далучаецца амерыканскі лётчык, не могуць жыць інакш, чым раней: кахаюцца, ствараюць любоўны трохкутнік, мужчыны ўступаюць у бойку з-за жанчыны, у выніку гінуць усе. Праўда, тэатральная версія "Апошняй пастаралі", створаная рэжысёрам Дзінавым і паказаная на сцэне Рэсубліканскага тэатра нацыянальнай драматургіі "Вольная сцэна", больш аптымістычная, споўненая верай у стваральныя магчымасці чалавека і яго міралюбчую прыроду.

Драма "Соль" Алеся Петрашкевіча

Для аматараў канца свету ў лакальным масштабе. Гіганцкія тэрыконы адпрацаванай пароды, атручаныя вадазборы і грунтовыя воды, салёныя яблыкі і грушы ў вясковым садзе і пагроза прарыву дамбы, якая і спраўджваецца, — вось кошт дабрабыту, які спрабуе здабыць чалавек у бяздумным змаганні з прыродай. За ўмоўнымі дэкарацыямі Любаградчыны праглядаецца рэальны аб'ект, які і меў на ўвазе аўтар, — Салігорскі калійны камбінат.

"Выратуй і памілуй нас, чорны бусел", у якой побыт разбуранага Эдэма паказваецца як жыццё пасля смерці, як пра нараджэнне кволай надзеі пасля таго, як усялякая надзея, здаецца, была незваротна страчаная.

"Да сустрэчы" Віктара Казько

У аповесці "Да сустрэчы…" — гісторыя смерці Майстра. Апроч відавочнай рэмінісцэнцыі з раманам М.Булгакава "Майстар і Маргарыта", твор мае выразную жыццёвую паралель: ён прысвячаецца памяці знакамітага кінарэжысёра Турава. Мастак кажа пра недасканаласць і, магчыма, заганнасць шляху развіцця, абранага цывілізацыяй.

Тут шмат рэалій, якія ўварваліся ў яе проста "з вуліцы": хлопчыка-нямка абвінавачваюць у пастарунку ў выкрыкванні антыўрадавых лозунгаў; дзяўчынка марыць стаць прастытуткай… Прысуд Майстра сучаснікам і свайму часу жорсткі: чалавецтва таксама канае, знаходзіцца ў апошняй стадыі распаду. Ідэал мастацтва — адзінае, што процістаіць у гэтым смутным творы татальнаму бязладдзю.

Адным словам, каб часы суму па Кітнес Эвердзін даліся прасцей, чытайма беларускую антыўтопію. І ды не згасне полымя.

Стужка навiн
0