МІНСК, 20 ліс — Sputnik. Афіцыйны імпарцёр Volkswagen у Беларусі не будзе выкупляць або мадэрнізаваць аўтамабілі з дызельнымі рухавікамі, якія не адпавядаюць прынятым у некаторых краінах свету нормам экалагічнасці, паведаміў Sputnik кіраўнік аддзела маркетынгу імпарцёра Volkswagen у Беларусі Аляксандр Дземідовіч.
Напярэдадні заходнія СМІ паведамілі пра тое, што нямецкі аўтавытворца ў якасці аднаго з варыянтаў вырашэння праблемы разглядае выкуп часткі аўтамабіляў у іх цяперашніх уладальнікаў.
"Рухавікі па літражу для еўрапейскага і амерыканскага рынкаў могуць быць аднолькавымі, але па тэхнічных характарыстыках істотна адрознівацца", — растлумачыў прадстаўнік імпарцёра.
Пры гэтым эксперт падкрэсліў, што у Беларусь пастаўляліся аўтамабілі Volkswagen з рухавікамі, якія цалкам задавальняюць экалагічныя патрабаванні нашай краіны.
Дземідовіч прызнаў, што пэўная катэгорыя беларускіх аўтамабілістаў спрабавала зарабіць на скандале, звяртаючыся да афіцыйнага імпарцёру з патрабаваннямі аб замене аўтамабіляў, прычым нават б/к або набытымі за межамі Беларусі. Такія патрабаванні Дземідовіч назваў "смешнымі і недарэчнымі", пры гэтым падкрэсліўшы, што кампанія ўважліва працуе з усімі зваротамі сваіх кліентаў. Паводле ацэнак эксперта, экалагічны скандал з рухавікамі Volkswagen практычна не адбіўся на продажах дызельных аўтамабіляў у Беларусі.