Пасол Беларусі ў Францыі сустрэўся з Напалеонам

© Photo : Национальный исторический музейЦентральная лестница в Национальном историческом музее
Центральная лестница в Национальном историческом музее - Sputnik Беларусь
Падпісацца
французскі бок выразіў задаволенасць супрацоўніцтвам з Беларуссю, у прыватнасці з горадам Барысаў.

МІНСК, 21 ліс — Sputnik. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі можа ўвайсці ў Еўрапейскую Федэрацыю гарадоў гісторыі Напалеона, перспектывы гэтага абмеркавалі пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка і прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі гарадоў гісторыі Напалеона Шарль Напалеон.

Сустрэча беларускага пасла прайшла 19 лістапада ў пасольстве Беларусі ў Парыжы.

"Павел Латушка і Шарль Напалеон абмеркавалі перспектывы ўступлення ў Еўрапейскую Федэрацыю гарадоў гісторыі Напалеона Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. На думку кіраўніка федэрацыі, сяброўства беларускага музея ў дадзенай арганізацыі дазволіць развіваць плённае супрацоўніцтва з музеямі гарадоў, якія ўваходзяць у федэрацыю", — гаворыцца ў паведамленні амбасады.

Паводле інфармацыі беларускага дыппрадстаўніцтва, падчас сустрэчы былі таксама абмеркаваныя пытанні рэалізацыі пагаднення, падпісанага ў красавіку 2014 паміж Барысаўскім гарвыканкамам і федэрацыяй, а таксама перспектывы ўзаемадзеяння з гэтай арганізацыяй.

"Напалеон адзначыў задавальненне развіццём супрацоўніцтва з адміністрацыяй Барысава", — паведамляе пасольства.

Барысаў з'яўляецца членам федэрацыі, у якую ўваходзяць каля 50 гарадоў Бельгіі, Германіі, Італіі, Польшчы, Расіі, Чэхіі і іншых еўрапейскіх краін, гістарычна звязаных з імем Напалеона Банапарта.

Стужка навiн
0