Мокры снег і замаразкі ў панядзелак абяцаюць метэаролагі

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкМокры снег.
Мокры снег. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па паўночных рэгіёнах краіны начныя тэмпературы будуць дасягаць васьмі градусаў марозу, чакаецца галалёдзіца.

МІНСК, 22 ліс — Sputnik. Па Беларусі ў панядзелак прагназуецца паніжэнне тэмпературы, па паўночным рэгіёне начныя мінімумы будуць дасягаць сямі градусаў марозу, на асобных участках дарог — галалёдзіца, паведамілі Sputnik ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па дадзеных сіноптыкаў, у панядзелак, 23 лістапада, будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах магчымыя невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

Ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус трох градусаў (па поўначы ад мінус васьмі) да плюс трох градусаў. Днём будзе нуль — плюс пяць градусаў.

Стужка навiн
0