МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Тыдзень кітайскага кіно пачнецца ў Мінску з 24 лістапада — фільмы з КНР будуць паказваць у сталічным кінатэатры "Цэнтральны", паведамілі Sputnik у прэс-службе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Арганізатарамі тыдня з'яўляюцца Інстытут Канфуцыя БДУ і пасольства КНР у Беларусі. Паказ працягнецца да 30 лістапада, пачатак дэманстрацыі фільмаў — а 18:30, а 27 лістапада — а 16:30 і 18:30. Квіткі мінчукі і госці сталіцы змогуць атрымаць бясплатна ў касе кінатэатра за гадзіну да пачатку паказу.
"Адкрыецца кінапаказ камедыйнай меладрамай "Блізкія ворагі" рэжысёра Сю Цзінлей", — сказалі ў прэс-службе.
Усяго ў праграме тыдня шэсць фільмаў розных жанраў — ваенная драма, анімацыя, камедыйная меладрама, біяграфічная драма.
Усе карціны будуць дэманстравацца на кітайскай мове з рускімі субцітрамі.
Тыдні кітайскага кіно ў Цэнтральным
09:28 23.11.2015 (абноўлена: 11:56 23.11.2015)
© Photo : Кинофестиваль "Лiстапад"Кинотеатр "Центральный"
© Photo : Кинофестиваль "Лiстапад"
Падпісацца
Усе фільмы будуць дэманстравацца на мове арыгіналу з рускімі субцітрамі.