Мінчукі радуюцца першаму снегу

© Sputnik / Виктор ТолочкоПершы снег
Першы снег - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па дадзеных Гідрамета, у панядзелак будзе воблачна, месцамі туман, на асобных участках дарог – галалёдзіца.

МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Паведамленні аб першым снезе, які выпаў сёння ў Мінску, апанавалі сацсеткі, мінчукі радуюцца, што нарэшце ў сталіцу ідзе зіма.

Раней Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя паведамілі, што пачатак тыдня будзе адзначаны замаразкамі і снегам з дажджом. Карыстальнікі сацсетак пішуць, што ёсць нейкі сімвалізм у тым, што першы снег у сталіцы выпаў менавіта ў пачатку працоўнага тыдня: "З першым снегам любы панядзелак крышачку лепей".

 

 

Па дадзеных Гідрамета, 23 лістапада будзе воблачна з праясненнямі, месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Тэмпература паветра днём — ад 0 да + 5 ° С.

Стужка навiн
0