Продажы еўрапейскіх тураў у Беларусі замерлі

© Flickr / Yann CaradecЭйфелева башня
Эйфелева башня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасля тэрактаў беларусы не вырашаюцца ехаць у Еўропу на Каляды, прадаюцца толькі Літва і Польшча.

МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Пасля тэрактаў, якія адбыліся ў Францыі 13 лістапада, попыт на еўрапейскія паездкі па сутнасці рэзка ўпаў, паведамілі Sputnik ў офісе турыстычнай капанні "Алатан Тур". "Нічога не прадаецца, ні ў якім выглядзе. Прадаюцца толькі бліжэйшыя напрамкі Літва і Польшча. Усё. Усё астатняе замерла", — заявілі Sputnik ў мінскім офісе.

Асноўнай прычынай падзення продажаў суразмоўца агенцтва назваў рэакцыю на трывожныя навіны з рэгіёну.

Падзенне продажаў фіксуюць і ў рэгіянальным офісе "Алатан тур" у Віцебску.

"Адмоў практычна няма з-за тэрактаў у Парыжы. Але новых пакупак таксама няма. Продажы падвіслі", — распавёў Sputnik дырэктар філіяла "Алатан Тур" у Віцебску Дзмітрый Рыжык. Пры гэтым ён выказаў надзею, што з аглядкай на традыцыйнай паводзін турыстаў, сітуацыя напярэдадні Калядаў яшчэ можа змяніцца.

"Так заўсёды бывае: тыдзень-два народ чакае, а пасля зноў пачынае ехаць", — заўважыў Рыжык.

Увечары 13 лістапада ў Парыжы адбылася серыя тэрактаў. Невядомыя адкрылі стральбу ў адным з рэстаранаў, тры выбухі прагучалі ў непасрэднай блізкасці ад стадыёна "Стад дэ Франс", дзе праходзіў таварыскі матч футбольных зборных Францыі і Германіі, на якім прысутнічаў французскі прэзідэнт Франсуа Аланд. Акрамя таго, на рок-канцэрце ў тэатры "Батаклан" невядомыя захапілі закладнікаў. У агульнай складанасці загінулі 132 чалавекі, каля 350 былі параненыя.

Стужка навiн
0