Imagine Dragons запрасілі беларусаў на свой канцэрт

© Photo : Image DragonsImage Dragons
Image Dragons - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Амерыканскі гурт Imagine Dragons запісаў відэазапрашэнне для беларусаў на свой канцэрт у Мінску, які адбудзецца 22 студзеня 2016 года. Арганізатары паведамілі, што ўжо распраданы квіткі на некалькі сектараў і большую частку танцпола.

Imagine Dragons — адзін з самых папулярных сучасных рок-гуртоў, уладальнікі "Грэмі 2014" за "Лепшае рок-выкананне". Статус калектыву адлюстроўвае канцэртнае турнэ па Вялікабрытаніі — 10 шоу на шматтысячных арэнах па ўсёй краіне. У тым ліку два выступленні запар на 20-тысячнай O2 Arena у Лондане.

"Вітаем, Мінск! Мы Imagine Dragons. Мы запрашаем вас на наш канцерт 22 студзеня. Чакаем вас!" — кажуць у звароце музыкі.

"На сённяшні дзень у Мінску цалкам прададзена фан-зона і чатыры бліжэйшых да сцэны сядзячых сектара. На іншыя сектары месцы яшчэ ёсць, але і іх не так шмат. Напрыклад, танцпол ужо распрададзены на 80%", — адзначаюць прадстаўнікі кампаніі "Артинтер Менеджмент", арганізатары выступлення.

Imagine Dragons прывязуць у Мінск лепшыя песні і новы альбом "Smoke + Mirrors" (2015).

Набыць запісы Imagine Dragons на iTunes можна па спасылцы.

Imagine Dragons (ЗША) у межах сусвтетнага тура "Smoke + Mirrors" выступяць у Мінску.

22 студзеня 2016-га на "Чыжоўка-Арэне", пачатак а 19-й гадзіне.

Кошт квіткоў складае: трыбуны — ад 495 да 770 тыс. руб., танцпол — 800 тыс. руб.

Стужка навiн
0