Вечарына да дня народзінаў Караткевіча

© SputnikКаля Палаца культуры прафсаюзаў. Стаяць (злева направа): Іван Чыргін, Антаніна Лысенка, Данута Бічэль-Загнетава, Уладзімір Караткевіч, Мікола Прашковіч, Адам Мальдзіс
Каля Палаца культуры прафсаюзаў. Стаяць (злева направа): Іван Чыргін, Антаніна Лысенка, Данута Бічэль-Загнетава, Уладзімір Караткевіч, Мікола Прашковіч, Адам Мальдзіс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі саюз пісьменнікаў ладзіць вечарыну з нагоды 85-годдзя пісьменніка.

МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Вечарыну з нагоды 85-годдзя са дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча арганізуюць у галерэі сучаснага мастацтва "Ў". Імпрэза пройдзе 26 лістапада, у ёй бяруць удзел Старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч, першы намеснік Старшыні Алесь Пашкевіч, літаратары Анатоль Вярцінскі, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Законнікаў, выканаўца ўласных песень Алесь Камоцкі.

Апроч таго, прысутныя змогуць паслухаць выступ гурта "Нельга забыць". У межах вечара адбудзецца прэзентацыя часопіса "Дзеяслоў" № 78 з публікацыяй раней не вядомых дзённікаў Уладзіміра Караткевіча.

Часопіс з невядомымі дзённікамі Караткевіча выйшаў з тыпаграфіі месяц таму. Летам у рэдакцыю часопіса нечакана звярнулася пляменніца пісьменніка Алена Сінькевіч. Яна прапанавала для публікацыі дзённік Уладзіміра Караткевіча. Алена Сінькевіч вырашыла самастойна падрыхтаваць яго да друку і напісаць каментарыі.

Паўнавартаснага дзённіка Караткевіч не вёў, у адрозненні ад сваіх калег, таму ніхто не чакаў пабачыць занатовак.

Стужка навiн
0