Пінчукі ўпрыгожваюць антыкварыятам вокны дамоў у старых кварталах

© Sputnik / Арцём Кір'янаўПадваконнік у Пінску
Падваконнік у Пінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Старыя прадметы гарадскога быту гараджане выстаўляюць проста на падваконнях на галоўнай пешаходнай вуліцы Пінска.

МІНСК, 23 ліс — Арцём Кір'янаў, Sputnik. Жыхары старых кварталаў Пінска ўпрыгожваюць вокны сваіх дамоў на галоўнай вуліцы антыкварнымі прадметамі быту. Карэспандэнт Sputnik адправіўся ў цэнтр горада, каб пабываць у гасцях у калекцыянераў даўніны.

Андрэй Мікалаеў жыве ў Пінску амаль 25 гадоў. Сюды ён пераехаў са Свярдлоўска пасля знаёмства з жонкай Таццянай. Тады сям'я ўехала ў кватэру на пешаходнай вуліцы Леніна ў самым цэнтры горада.

"Думаю, сто гадоў таму тут была крама ці нейкая майстэрня. Вокны былі вышэй, чым цяпер. А на месцы былых дзвярэй мы знайшлі нішы", — расказвае карэспандэнту Sputnik пінчук.

© Sputnik / Арцём Кір'янаўУ цэнтры Пінска сям’я Мікалаевых жыве ўжо чвэрць стагоддзя
У цэнтры Пінска сям’я Мікалаевых жыве ўжо чвэрць стагоддзя - Sputnik Беларусь
У цэнтры Пінска сям’я Мікалаевых жыве ўжо чвэрць стагоддзя

Падчас рамонту супругі вырашылі аздобіць кватэру ў асаблівым стылі. Андрэю падабалася займацца антыкварыятам, таму для жылля абралі стылістыку польскага перыяду.

З цягам часу ў пакоях з'явіўся венскі мэблевы гарнітур, стогадовая шафа, гадзіннік Gustav Becker, нямецкі посуд і нават вайсковыя рэчы. Інтэр'ер дапоўнілі дэталямі — латуннымі выключальнікамі, люстрамі ў стылі ар-дэко, драўлянымі чамаданамі, статуэткамі, фотаапаратам і пацефонам.

"Два крэслы і канапка ў дзіцячым пакоі — венскія. Я сам апрацоўваў драўніну, сам іх перацягваў новай тканінай", — узгадвае суразмоўца агенцтва. Вялізную шафу з масіву ў пярэднім пакоі гаспадар кватэры таксама давёў да ладу сваімі рукамі. Драўніну мужчына марыў і націраў воскам. "Лак для мэблі я не выкарыстоўваю ўвогуле", — заўважае Андрэй.

Адна са сцен у пярэднім пакоі Мікалаевых цалкам завешана нямецкімі вайсковымі рэчамі. Боты, рыдлёўка, ліхтарык, торба, каска, фляжка, рэчмяшок. Дэкаратыўнае панно над дзвярыма ў санвузел супругі зрабілі з элемента ад зінгераўскай швейнай машыны. Гасцёўню ўпрыгожваюць драўляныя сакваяжы, польская этажэрка і ўсё яшчэ дзейны пацефон.

© Sputnik / Арцём Кір'янаўГасцёўню ўпрыгожваюць старыя сакваяжы і дзейны пацефон
Гасцёўню ўпрыгожваюць старыя сакваяжы і дзейны пацефон - Sputnik Беларусь
Гасцёўню ўпрыгожваюць старыя сакваяжы і дзейны пацефон

У кухні пінчук усталяваў стары польскі змясіцель. У ім тры венцілі: двума рэгулюецца падача гарачай і халоднай вады, трэццім — напор ужо змешанага струменя.

За абедам сям'я нярэдка карыстаецца нямецкай парцалянай. Памяшканне асвятляе польская люстра ў стылі ар-дэко. І нават цёрка на кухні Мікалаевых антыкварная. Паводле слоў Таццяны, яна больш зручная, чым сучасныя. Але паходжанне рэчы высвятліць не атрымалася.

Падваконне ў кухні — тое самае, якое бачаць пешаходы з вуліцы. На ім выстаўлены прымус са Швецыі з чайнікам, польскі ўцюг, тачылка для нажа, латунная ступа. "Для іх проста не знайшлі іншага месца. Гэтак жа з фотаапаратам на падваконні ў дзіцячым пакоі. Ну, куда яго было падзець?" — гаспадар кватэры-музея гаворыць, за маёмасць не баіцца і абрабаваць яго не спрабавалі.

Нягледзячы на колькасць антыкварыяту, Андрэй не лічыць сваю кватэру выключнай. "У нас няма нічога асаблівага. Такіх, як я, калекцыянераў у Пінску хапае. Паверце, у іх ёсць рэчы пацікавей", — тлумачыць ён.

© Sputnik / Арцём Кір'янаўГадзіннік Густава Бэккера і паліцы ў нішы, дзе раней былі дзверы ў краму
Гадзіннік Густава Бэккера і паліцы ў нішы, дзе раней былі дзверы ў краму - Sputnik Беларусь
Гадзіннік Густава Бэккера і паліцы ў нішы, дзе раней былі дзверы ў краму

Яшчэ адзін пінскі калекцыянер жыве літаральна ў двух кварталах ад Мікалаевых. Яго кватэра на першым паверсе дома Леанціны Орды, нявесткі знакамітага мастака Напалеона Орды. На адным з падваконняў мінакі могуць пабачыць пацефон, гістарычную бутэльку са Львова і аўтазапчасткі.

Паводле слоў Валерыя Шыдлоўскага, усе гэтыя рэчы знайшлі ў закінутых збудаваннях. Галоўныя экспанаты калекцыянера захоўваюцца ў гаражы. "Гэта два рарытэтных матацыклы "ІЖ" пяцідзясятых гадоў. Але яны ў кепскім стане. Іх трэба адрамантаваць, і рамонт скончцыцца толькі ўвесну", — заключыў пінчук.

Стужка навiн
0