Алена Васільева, Sputnik.
Сустрэча фанатамі футбалістаў "Байера" была сумным падабенствам сустрэчы "Барселоны" і нагадвала фільм, з якога выразалі масавыя сцэны. За паўгадзіны да прыезду нямецкай каманды пад сценамі "Пекіна" стаяла некалькі заўзятараў. Зрэшты, і тыя прыйшлі не дзеля нямецкага клуба, а былога гульца "Манчэстар Юнайтэд" і мадрыдскага "Рэала" — Хаўера Эрнандэс (Чычарыта).
Прыхільнікі футбаліста Антон, Сямён і Жэня прынеслі з сабой адпаведныя майкі. За "МЮ" яны хварэюць з дзяцінства, таму прагнуць аўтографа Чычарыто, але заўтра будуць за БАТЭ. "Баер" сам па сабе іх цікавіць куды ў меншай ступені.
У чаканні футбалістаў фанаты ўспамінаюць халодны прыём ад "Барселоны". Сустракаць каманду тады пад сценамі гатэля "Рэнесанс" сабраўся натоўп беларусаў, але каталонцы прабраліся з чорнага ўваходу, пакінуўшы прыхільнікаў ля параднага змрочнымі і абражанымі. Улічваючы нешматлікасць фанатаў "аптэкараў", якія сабраліся каля "Пекіна", Антон, Сямён і Жэня выказалі здагадку, што сустрэча будзе больш цёплай.
Побач футбалістаў чакаюць Юльяна і Каця. Амаль кожную каманду, што прыязджае пазмагацца з БАТЭ, акрамя відавочных прыхільнікаў футбола, сустракаюць дзяўчыны, запэўніваюць, што футбол даўно перастаў быць суровым мужчынскім заняткам і не ведае гендэрных стэрэатыпаў. Зрэшты, за Чычарыта яны хварэюць з тыпова жаночай матывацыяй: "Такі прыгажун! А вы б бачылі, якая ў яго чароўная ўсмешка!"
Пакуль прыхільнікі Чычарыта мерзнуць пад сценамі "Пекіна", у гатэлі футбалістаў чакаюць адданыя фанаты "Байера", якія прыехалі сюды з Масквы. Аля заўзее за каманду з 10 класа, піша блог пра Бундэслігу і вучыць менш вопытных таварышаў, як прабрацца на аўтограф-сесію да футбалістаў без акрэдытацыі. Раніцай яна сустракала нямецкіх прыхільнікаў "Байера" — яны прыехалі цягніком з Вільні, кажуць, так танней.
Тым часам, да гатэля "Пекін" пад'ехаў аўтобус з футбалістамі, якія ткі апынуліся на парадак прыязней гульцоў "Барселоны", але фатаграфавацца ўсё роўна не даваліся. Чычарыто раздаў прыхільнікам па аўтографу. Ашчаслівіўшы кожнага прыхільніка то усмешкай, то роспісам на майцы, яго сябры па камандзе разбрыліся па гатэлі.
Матч БАТЭ — "Баер" адбудзецца на "Барысаў-Арэне" 24 лістапада. Пачатак у 20:00 (па менскім часе). Sputnik правядзе тэкставую онлайн-трансляцыю паядынку. Тым часам фанаты стаялі пад сценамі гатэля, абмяркоўваючы, як можна вылавіць футбалістаў у горадзе.