МІНСК, 24 ліс — Sputnik. У афіцыйным Твітэры Савета Еўропы з'явілася навіна, у якой апошні запрашаў грамадзян "Белоруссіі" на семінар "Зялёнай сеткі".
"Незалежныя навуковыя эксперты, прадстаўнікі дзяржаўных уладаў і НДА Беларусі, Рэспублікі Малдова, Расіі і Украіны сустрэнуцца, каб абмеркаваць стварэнне "Ізумруднай сеткі", — гаварылася ў навіне.
МЗС нечакана абразілася "Белоруссіей" і ў сваім афіцыйным акаўнце ў "Твітэр" вялела Савету Еўропы вымаўляць правільна.
"Беларусь у Савет Еўропы не зацягнуць нават з дапамогай "ізумруднай сеткі". Прынамсі, пакуль Вы ловіце у яе "Белоруссію", — выказалася МЗС.
Уважаемые @CoE_ru! Беларусь в Совет Европы не затащить даже с помощью "изумрудной сети". По крайней мере, пока Вы ловите в нее "Белоруссию"
— МИД Беларуси (@BelarusMID) 23 ноября 2015
Беларускія карыстальнікі сацсеткі адрэагавалі на такую праяву свядомасці надта лаканічна — "опанькі!".