Як правесці тыдзень Караткевіча: фота, фільмы, вечарыны

© SputnikКафе "Лаўка" на улице Октябрьской в Минске
Кафе Лаўка на улице Октябрьской в Минске - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Sputnik шукаў Караткевіча па ўсёй Беларусі і склаў план – дзе сфатаграфавацца з пісьменнікам, паглядзець фільмы пра яго і паўдзельнічаць у чытаннях.
МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Надыходзіць 85-годдзе са дня нараджэння беларускага пісьменніка МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Уладзіміра Караткевіча. Sputnik сабраў у адным месцы лакацыі, дзе з Караткевічам можна сфатаграфавацца/пачытаць/паглядзець.

Сфатаграфавацца

Sputnik налічыў два графіці Караткевічу на Беларусь — адно намалявалі мінулым годам у Рагачове, другое з'явілася летам на вуліцы Кастрычніцкай, каля "Дэпо".
Рагачоўскае графіці аздобіла сцяну панэлькі ў Рагачове дзякуючы акцыі Must aсt — Must art, гэта, пэўна, адна з найцікавейшых падзеяў у стрыт-арту Беларусі.
Аляксандр, які адлюстраваў Уладзіміра Караткевіча, па адукацыі архітэктар, але працуе ілюстратарам і дызайнерам у рэкламным агенцтве. Вулічным мастацтвам займаецца з 2000 года. Вырашыў, што калі Рагачоў адыграў такую важную ролю ў жыцці пісьменніка — тут ён пачаў пісаць "Каласы пад сярпом тваім" — варта і ягоны партрэту на доме з'явіцца.
На вуліцы Кастрычніцкай да гэтага часу фатаграфуюцца з Караткевічам, што выяўлены тут разам з коцікамі. Гэта, пэўна, адна з найвядомейшых фотакартак пісьменніка.

Паглядзець

Тыдзень Караткевіча аб'явілі на Беларусь-3.
  • 24 лістапада ў 23.00 гледачы ўбачаць мастацкі фільм "Маці Урагана" ("Беларусьфільм", 1990 г.).
  • 26 лістапада ў 11.00 пакажуць стужку "Чорны замак Альшанскі" — гістарычны дэтэктыў Міхаіла Пташука паводле аднайменнага рамана ў 2 серыях ("Беларусьфільм", 1983 г.).
  • У гэты ж дзень гледачам будзе прадстаўлены дакументальны фільм "Сівая легенда" (13.10) — пра жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча.
Тэлеканал СТВ запусьціў у эфіры акцыю памяці, у якой беларускія артысты чытаюць урыўкі з твораў Караткевіча — з казкі "Чортаў скарб", з аповесьці "Сівая легенда", з раманаў "Дзікае паляваньне караля Стаха", "Каласы пад сярпом тваім" ды іншых.

Адсвяткаваць

Вечарыну з нагоды 85-годдзя са дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча арганізуюць у галерэі сучаснага мастацтва "Ў". Імпрэза пройдзе 26 лістапада, у ёй бяруць удзел Старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч, першы намеснік Старшыні Алесь Пашкевіч, літаратары Анатоль Вярцінскі, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Законнікаў, выканаўца ўласных песень Алесь Камоцкі.
Апроч таго, прысутныя змогуць паслухаць выступ гурта "Нельга забыць". У межах вечара адбудзецца прэзентацыя часопіса "Дзеяслоў" № 78 з публікацыяй раней не вядомых дзённікаў Уладзіміра Караткевіча.

Набыць сувеніры

А "Белпошта" выпусціла адмысловыя канверты. На ім — выява Караткевіча і ілюстрацыі да яго рамана "Каласы пад сярпом тваім". Партрэт выканаў Арлен Кашкурэвіч, мастак, графік, народны мастак БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з установай культуры "Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны". У аснове спецштэмпеля экслібрыс Уладзіміра Караткевіча.
Да таго ж, можна набыць і адмысловы выпуск часопіса "Дзеяслоў" з невядомымі дзённікамі Караткевіча. Гутарка пра 78-ы нумар часопіса — раней лічылася, нібыта Караткевіч дзённікаў не вёў.
Стужка навiн
0