Украінскія авіякампаніі хочуць часцей лятаць у Беларусь

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкСамолет украинской авиакомпании МАУ
Самолет украинской авиакомпании МАУ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Найбуйнейшы ўкраінскі авіяперавозчык жадае лятаць у сталіцу Беларусі тры разы на дзень.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Авіякампанія "Міжнародныя авіялініі Украіны" просіць Дзяржавіяслужбу Беларусі дазволіць павялічыць частату рэйсаў Кіеў — Мінск — Кіеў з 14 да 21 у тыдзень, адпаведнае пытанне вынесены на парадак дня пасяджэння камісіі службы, якое прызначана на 30 лістапада.

Украінскія ўлады 16 верасня наклалі санкцыі на 25 расійскіх авіякампаній, якія, у прыватнасці, лёталі ў расійскі Крым.

Таксама Кабмін забараніў транзіт для расійскіх авіякампаній. У адказ РФ прыняла люстраныя меры ў дачыненні да ўкраінскіх авіякампаній.

З 25 кастрычніка прамыя авіязносіны паміж краінамі было прыпынена. Пасажыры вымушаныя лятаць у РФ з перасадкамі, адным з транзітных аэрапортаў стаў Мінск.

Акрамя таго, заяўкі на ажыццяўленне рэйсаў у Мінск таксама падалі авіякампаніі Yanair — 7 рэйсаў у тыдзень, а таксама авіякампанія "Матор Січ" — 14 рэйсаў на тыдзень.

Раней Дзяржавіяслужба паведамляла, што лётаць у Беларусь плануе таксама авіякампанія "Днипроавиа" (Днепрапятроўск) — яна запрасіла дазвол на палёты па маршрутах Івана-Франкоўск — Мінск, Днепрапятроўск — Мінск.

Стужка навiн
0