МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Новы альбом брытанскай спявачкі Adele купілі за першы дзень продажаў 2,3 мільёна чалавек, паведамляе музычны часопіс Billboard.
Альбом "25" стаў трэцяй студыйнай працай артысткі і быў прадстаўлены публіцы 21 лістапада.
За першы ўікэнд было прададзена амаль 2,3 мільёна копій альбома, з іх каля мільёна — у першы дзень продажаў.
Такім чынам, спявачка ўжо пабіла рэкорды Беёнс (617 тысяч у першы дзень) і Тэйлар Свіфт (465 тысяч).
Эксперты прагназуюць, што за першы тыдзень продажы перавысяць тры мільёны копій, тым самым альбом "25" стане стане самым прадаваным у гісторыі музыкі. Папярэдні рэкорд па продажам належыць альбому бойз-бэнда N Sync "No Strings Attached" (2,4 мільёна за першы тыдзень продажаў ў 2001 годзе).
На пачатку месяца часопіс Billboard назваў папярэдні альбом спявачкі "21" лепшай плыткай усіх часоў у ЗША (Greatest of All Time: Billboard 200 Albums за перыяд з 1963-га па Кастрычніка 2015).