Заробкі падаюць усюды, акрамя Мінску

© Flickr / Thirteen Of ClubsПусты кашалек
Пусты кашалек - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле звестак Белстата, самымі высокааплатнымі работнікамі засталіся праграмісты – яны ў кастрычніку ў сярэднім атрымалі па 23 мільёны рублёў.

МІНСК, 25 ліс — Sputnik. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў у Беларусі ў кастрычніку склала 6,837 мільёна рублёў і зменшылася ў параўнанні з вераснем 2015-га на 0,4%, сведчаць дадзеныя Белстата.

З улікам інфляцыі падзенне заробкаў у кастрычніку склала 1,2%.

Сярод рэгіёнаў толькі працадаўцы Мінска здолелі павялічыць сваім работнікам заробкі: прырост да верасня склаў 0,5%, або 9,3 мільёна рублёў. У сталіцы ў рэальным выразе заработная плата па гэтым годзе складаецца практычна на ўзроўні 2014-га — 99,8% па выніках дзесяці месяцаў.

У іншых беларускіх рэгіёнах заробкі працягваюць падаць. Горшы паказчык па выніках кастрычніка — у Віцебскай вобласці, там работнікі атрымлівалі ў сярэднім 5,7 мільёна рублёў, або на 6,7% менш, чым у пачатку восені.

Найбольш высокааплатнымі работнікамі ў Беларусі засталіся праграмісты — у сярэднім працадаўцы ім плацілі па 28,3 мільёна рублёў. Самыя нізкія заробкі Белстат зафіксаваў у сферы сацыяльных паслуг — 3,9 мільёна рублёў.

Стужка навiн
0