МІНСК, 25 ліс — Sputnik. Тэатральны форум прадставіў 13 спектакляў маладых драматургаў. Паглядзець спектаклі ўсё яшчэ можна на сцэне Тэатра беларускай драматургіі. Сёння яшчэ можна паглядзець грузінскі спектакль "Жанчыны Троі" і расійскую пастаноўку "Облако-Рай".
"Арганізатарамі гэтага прэстыжнага мерапрыемства выступілі Міжнародная канфедэрацыя тэатральных саюзаў, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пры фінансавай падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД", — распавядаюць арганізатары.
Краінамі-удзельніцамі форуму сталі Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Таджыкістан, Украіна, Узбекістан, Эстонія.
Акрамя рэжысёраў конкурсны адбор праходзяць таксама тэатральныя мастакі і драматургі. Лепшыя работы мастакоў будуць прадстаўлены на выставе, якая будзе праходзіць у рамках форуму ў галерэйнай прасторы РТБД. Лепшыя п'есы маладых драматургаў апублікаваныя ў спецыяльным зборніку. Беларусь у ім прадставілі Дзмітрый Багаслаўскі ("Знешнія пабочныя"), Андрэй Іваноў ("Гэта ўсё яна") і Віктар Красоўскі ("Эшалон № 0").