МІНСК, 25 ліс — Sputnik. Турыстычны рынак Расіі зноў скаланула: пасля таго, як "адваліўся" адзін з самых папулярных у расіян напрамкаў зімовага адпачынку — Егіпет, пад пагрозай апынуліся і запланаваныя паездкі ў Турцыю.
Адразу пасля таго, як кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што пасля інцыдэнту з расійскім Су-24 адмяняе візіт у Турцыю, а міністэрства таксама не рэкамендуе расейцам наведваць краіну, турфірмы адрэагавалі паведамленнямі аб прыпыненні продажаў пуцёвак.
У аўторак расійскі баявы самалёт Су-24 пацярпеў крушэнне ў Сірыі. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведаміў, што самалёт быў збіты ракетай тыпу "паветра-паветра" з турэцкага F-16 над сірыйскай тэрыторыяй і зваліўся ў Сірыі ў чатырох кіламетрах ад мяжы з Турцыяй.
Расійскі прэзідэнт назваў гэта "ударам у спіну" з боку памагатых тэрарыстаў.
Менш за месяц таму катастрофа іншага расійскага самалёта над Сінаем прывяла да прыпынку ўсіх палётаў у Егіпет, што стала прычынай мільярдных страт не толькі для авіякампаній, але і для турыстычнай галіны.
У сітуацыі з Турцыяй заўчасна ацэньваць патэнцыйныя страты турбізнесу. Між тым пакуль яшчэ ідзе падлік колькасці расіян, якія адпачываюць на курортах краіны, парламентарыі ўжо выказваюцца не толькі за забарону авіязносін і спыненне бязвізавага рэжыму, але і за тэрміновую эвакуацыю турыстаў.