МІНСК, 25 ліс — Sputnik. Удава вядомага савецкага акцёра, паэта і выканаўцы песень Уладзіміра Высоцкага Марына Уладзі выстаўляе на аўкцыён у Парыжы яго асабістыя рэчы, а таксама пасмяротную маску паэта, кошт якой можа скласці да 50 тысяч еўра, паведамляецца на афіцыйным сайце аўкцыёна.
Сярод рэчаў паэта — нават апошні яго верш, напісаны на праязным білеце ад 11 чэрвеня 1980 года, паводле папярэдніх ацэнак, цана лота складае ад 10 тысяч да 15 тысяч еўра.
На аўкцыён, які праходзіць 24 і 25 лістапада, таксама выстаўленыя некаторыя фатаграфіі Высоцкага, залатыя і сярэбраныя ўпрыгажэнні Уладзі, а таксама аўтограф-творы Жан-Люка Гадара "Марыначка", прысвечанага акторцы.
Сярод лотаў, прадастаўленых аўкцыённаму дому Марынай Уладзі, значацца палотны мастакоў Міхаіла Шамякіна, Рональда Сірла і Саламона Расіні, і некалькі скульптур.
Калі няма магчымасці ехаць у Парыж па рэчы Высоцкага, можна завітаць у Брэст і за паўтара мільёны беларускіх рублёў зняць 34 квадратныя метры тэматычнага нумара ў гасцініцы "Буг". Тут хоць і няма рарытэтных вершаў і ўпрыгожанняў, але ж затое — адмыслова пафарбаваныя сцены. Сам паэт падчас падарожжаў спыняўся ў тым нумары.