“Тэатральны куфар” прыме трыста гасцей

© Photo : Беларускi дзяржаўны маладзежны тэатрСпектакль "Чэхаў. Камедыя. Чайка" Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра
Спектакль Чэхаў. Камедыя. Чайка Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фестываль “Тэатральны куфар” распачнецца на наступным тыдні.

МІНСК, 25 ліс — Sputnik. Упраўленне культуры БДУ рыхтуецца прыняць спектаклі з 18 краінаў свету.

"Да нас у дванаццаты раз прыедуць васямнаццаць замежных тэатраў, нам трэба падрыхтавацца, знайсці валанцёраў, накарміць і знайсці жытло для трохсот чалавек", — патлумачыў спецыяльна для Sputnik начальнік упраўлення па справах культуры Белдзяржуніверсітэта Уладзімір Макарэвіч.

Прапануем азнаёміцца з праграмай "Тэатральнага куфара".

30 лістапада, 18:00.

Урачыстае адкрыццё фестывалю з паказам спектакля "Змярканне. Гукі. Цені… Чамадан".

(рэж. Уладзіслава Цвікі)

Тэатр "Кола", Віцебск (Беларусь)

Уваход вольны

30 лістапада, 19:00

"Ноч Гельвера"

(Інгмар Вілквіст, рэж. Дзмітрый Цішко)

Тэатр "На балконе" БДУ, Мінск (Беларусь)

30 лістапада, 21:00

ПРАГРАМА "МоноК"

"Сад"

(па п'есе "Вішнёвы Сад" А. Чэхава, рэж. Андрэй Саўчанка)

Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі, Мінск (Беларусь)

1 снежня, 18:00

"Гісторыя Мушкі-зелянушкі і камарыка-насатага тварыка"

(М. Багдановіч, рэж. Аляксей Дзямідчык)

Тэатр-студыя "Трыюмф", Барысаў (Беларусь)

1 снежня, 20:00

"Аповяд пра сем павешаных"

(Л. Андрэеў, рэж. Аляксандр Балабан)

Тэатр "СинематографЪ"

(Кіеўскі Нацыянальны універсітэт культуры і мастацтваў)

Кіеў (Украіна)

1 снежня, 22:00

ПРАГРАМА "MоноК + Пластылін. 2 у 1":

1. Зерне

(Харэаграфія — Сяргей Поярков, перформер — Ігар Чыпоўскі)

Мінск (Беларусь)

= антракт =

2. Блізкасць

(Харэаграфія — Ірына Шырокая)

Мінск (Беларусь)

2 снежня, 18:00

"Вій"

(М. Гогаль, рэж. Вячаслаў Сашчэка)

Тэатральная майстэрня "Студыёзы" БДУКМ

Мінск (Беларусь)

2 снежня, 20:00

"Гамлет"

(У. Шэкспір, рэж. Андрэй Гарбаты)

"Тэатральная студыя 29" МДУ, Масква (Расія)

2 снежня, 22:00

ПРАГРАМА "МоноК"

"Ж крызісу"

(па п'есе "Сямёна" М. Петтыгроў)

Тэатр "Creators of Free Air", Клайпеда (Літва)

3 снежня, 18:00

"Філапатэр"

(Г. Цнапіў, рэж. Рымантас Венцкус)

Тэатр MINIMUM (Віленскі універсітэт)

Вільнюс (Літва)

3 сьнежня, 20:00

"Пасля слэш /"

(В. Красоўскі, рэж. Калеў Куду)

Тэатр "TUT" (Тартускі універсітэт)

Тарту (Эстонія)

3 сьнежня, 22:00

ПРАГРАМА "Пластылін"

"Цені і вецер"

(ідэя і пастаноўка Ферейдун Велайи)

Тэатр "Barish", Мераге (Іран)

4 снежня, 18:00

"Дэмакратыя"

(І. Бродскі, рэж. Станіслаў Галадніцкі)

Камерны драматычны тэатр (маладзёжная трупа)

Кастрама (Расія)

4 снежня, 20:00

"Пайсці і не вярнуцца"

(В. Быкаў, рэж. Андрэй Саўчанка)

Майстэрня Мікалая Кірычэнкі

(Беларуская дзяржаўная акадэміі мастацтваў)

Мінск (Беларусь)

4 снежня, 22:00

"Эдыт Піаф. Мой Легіянер"

(К. Драгунская, рэж. Айварс Ікшэліс)

Валкскі гарадскі тэатр

Валка (Латвія)

5 снежня, 14:00

ПРАГРАМА "КуфарДрамаЛаб"

Чыткі сучаснай беларускай драматургіі

5 снежня, 17:00

ПРАГРАМА "МоноК"

"Псіхоз 4.48"

Телаўскі прафесійны дзяржаўны драматычны тэатр

Телаві (Грузія)

5 снежня, 19:00

"Шоўк"

(А. Барыко, рэж. Марка Паскаліні)

Тэатр "TURLg", Льеж (Бельгія)

Стужка навiн
0