Адкрываецца рэйс, які звяжа Мінск з Запарожжам

Падпісацца
Афіцыйнае адкрыццё рэйса адбудзецца 30 лістапада 2015 года.

МІНСК, 25 ліс — Sputnik. Паветраныя суда авіякампаніі АТ "Матор Січ" будуць лётаць самалётам АН-140 па маршруце "Запарожжа — Мінск — Запарожжа".

"30 лістапада ў 10:00 адбудзецца першы прылёт у РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск", — паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск-2.

Авіякампанія "Матор Січ" створана ў 1984 годзе і з'яўляецца структурным падраздзяленнем акцыянернага таварыства "Матор Січ" — аднаго з вядучых прадпрыемстваў свету па распрацоўцы, вытворчасці, рамонце і абслугоўванню авіяцыйных газатурбінных рухавікоў для самалётаў і верталётаў, а таксама прамысловых газатурбінных установак.

Графік палётаў наступны:

Вылет з Запарожжа — 06:45 (па мясцовым часе), прылёт у Мінск — 10:00 (па мясцовым часе).

Вылет з Мінска — 15:00 (па мясцовым часе), прылёт ў Запарожжа — 16:15 (па мясцовым часе).

На сённяшні дзень авіякампанія аперуе флотам з 9 самалётаў, ажыццяўляе рэгулярныя пасажырскія міжнародныя і ўнутраныя рэйсы, пасажырскія і грузавыя чартарныя рэйсы, а таксама спецыяльныя рэйсы, якія забяспечваюць дзейнасць галаўнога прадпрыемства. Базавым аэрапортам авіякампаніі з'яўляецца "Міжнародны аэрапорт Запарожжа".

Стужка навiн
0