Ёлачная цацка ад Папы Рымскага – у гістарычным музеі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМузей елочных игрушек
Музей елочных игрушек - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паглядзець шкляную елачную цацку паўметрам ў дыяметры і нават на копію цацкі, што падаравалі Папе Рымскаму, можна ў гістарычным музеі.

МІНСК, 26 ліс — Sputnik. Назіраць за працэсам вытворчасці шкляной цацкі і нават натхняцца ёлачнымі шарамі з выявамі карцінаў Шагала, Шышкіна і Далі можна будзе напрацягу зімы ў Нацыянальным гістарычным музеі. Тут адкрыўся "Музей елачных цацак".

"Кожнае дзіця, якое наведае выставу, зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы — вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Экспазіцыя выставы пабудавана па прынцыпе чароўнага лабірынта, у якім прадстаўлена гісторыя вытворчасці шкляных елачных цацак з сярэдзіны ХІХ стагоддзя да нашых дзён", — распавялі ў музеі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМузей елочных игрушек
Музей елочных игрушек - Sputnik Беларусь
Музей елочных игрушек

Унікальнасць гэтай выставы заключаецца не толькі ў падборы экспанатаў: у наведвальнікаў будзе магчымасць назіраць маленькі цуд — дэманстрацыю працэсу вытворчасці шкляной елачнай цацкі. На выставе прадстаўлены рарытэтныя экспанаты: аўстра-венгерская шкляная ёлачныя цацка з Венскага каляднага балю дыяметрам больш за 450 мм, і дакладная копія цацкі, падараванай Папе Рымскаму украінскімі шкловыдзімальнікамі, і занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМузей елочных игрушек
Музей елочных игрушек - Sputnik Беларусь
Музей елочных игрушек

У рамках "Музея елачных цацак" ўсе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у майстар-класе па роспісу фарбамі ёлачнай цацкі, а "Пошта Дзеда Мароза" дазволіць ўспомніць забыты эпісталярны жанр віншаванняў з дапамогай паштоўкі — кожнаму жадаючаму будзе прадастаўлены шанец адаслаць віншаванні і пажаданні сябрам і блізкім.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМузей елочных игрушек
Музей елочных игрушек - Sputnik Беларусь
Музей елочных игрушек

У экспазіцыі дэманструюцца шкляныя шары з копіямі выяў з твораў Марка Шагала, Івана Шышкіна, Сальвадора Далі, Пабла Пікаса, Віктара Васняцова, Івана Айвазоўскага, Леанарда да Вінчы. Дадаткова можна будзе пазнаёміцца з калекцыяй Дзядоў Марозаў і інтэрактыўным мініятурным калядным гарадоком.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМузей елочных игрушек
Музей елочных игрушек - Sputnik Беларусь
Музей елочных игрушек

Кошт наведвання выставы (экскурсія ўключана ў кошт квітка):

  •     50 000 рублёў — для дарослых;
  •     40 000 рублёў — для студэнтаў;
  •     30 000 рублёў — для школьнікаў;
  •     Дзецям да 6 гадоў, ветэранам ВАВ, інвалідам — уваход вольны.
Стужка навiн
0