МІНСК, 26 ліс — Sputnik. Зіма ў Беларусі пачнецца з цёплай пагоды — чакаюцца дажджы і моцны вецер, паведаміў Sputnik начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, да канца тыдня надвор'е ў рэспубліцы будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халаднаватай паветранай масе — ападкі не чакаюцца, ноччу слупкі тэрмометраў апусцяцца да —12 ° C, днём тэмпература складзе ад —3 да +3 °C.
"У нядзелю надвор'е пагоршыцца: з паўднёвага захаду Еўропы будзе падымацца актыўны атмасферны фронт, які і прынясе часам ападкі — мокры снег і дождж", — сказаў Рабаў.
Паводле слоў спецыяліста, у панядзелак таксама часам пройдзе мокры снег, днём будзе пераходзіць у дождж. Месцамі чакаецца туман, на дарогах — галалёд, тэмпература ноччу складзе 0… —5 °C, удзень — 0… +6 °C.
"Снежань пачнецца з цёплай і пагоды: 1 снежня на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы", — паведаміў сіноптык.
Рабаў таксама ўдакладніў, што ў першы дзень зімы парывы ветру будуць дасягаць хуткасці 18 м/с, а тэмпература паветра на працягу сутак складзе 0… +6 °С.