МІНСК, 26 ліс — Sputnik, Алена Васільева. На прэс-канферэнцыі, прысвечанай творчасці Мулявіна, мастацкі кіраўнік калектыву Вячаслаў Шарапаў заявіў, што "Песняры" плануюць выйсці на сцэну "Еўрабачання".
"Нам хочацца, каб з гэтай сцэны прагучала песня на беларускай мове", — паведаміў Шарапаў на прэс-канферэнцыі.
Падчас канферэнцыі, прысвечанай творчасці легендарнага беларускага музыкі Уладзіміра Мулявіна, прагучалі ўрыўкі з дзённікаў Мулявіна, дзе было напісана: "Песняры — не гандлёвая марка… Купала не дагаджаў нікому".
Зараз у Мінску праходзіць прэс-канферэнцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Уладзіміра Мулявіна.