Кабельны аператар заплаціць музыкам 90 мільёнаў рублёў

© Flickr / Matthew KeefeМікрафон
Мікрафон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цягам года аператар трансляваў перадачы беларускіх тэлеканалаў, у якіх гучалі песні некаторых выканаўцаў, а аўтарскія ўзнагароджанні за гэта пералічаны не былі.

МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Вярхоўны суд абавязаў аднаго з аператараў кабельнага тэлебачання Мінска выплаціць 90 мільёнаў рублёў на карысць некалькіх беларускіх музычных гуртоў і выканаўцаў, паведамілі Sputnik ў прэс-службе ВС.

Цягам 2015-га аператар трансляваў перадачы беларускіх тэлеканалаў, у якіх былі выкарыстаны песні некалькіх беларускіх музыкаў, аўтарскія ўзнагароджання за якія не былі пералічаны.

Пазоў на кабельнага аператара быў пададзены Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), якому выканаўцы перадалі паўнамоцтвы на калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі на творы. У судзе прадстаўнікі Цэнтра заявілі, што аператар не заключыў з НЦІУ адпаведныя дагаворы і не выплаціў выканаўцам аўтарскае ўзнагароджанне.

"Адказчык ажыццявіў незаконнае выкарыстанне названых аб'ектаў аўтарскага права, парушыўшы тым самым выключнае права аўтараў", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Рашэннем суда кабельны аператар абавязаны выплаціць выканаўцам кампенсацыю ў памеры 90 мільёнаў рублёў, акрамя гэтага адказчык аплаціць судовыя выдаткі ў памеры 4,5 мільёнаў рублёў. Рашэнне суда ўступае ў сілу адразу пасля яго абвяшчэння і абскарджанню не падлягае.

Стужка навiн
0