МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Сёння ў ТЦ "Экспабел" адкрываецца другі ў сталіцы KFC, а ўчора на ст. м. "Пушкінская" адкрыўся рэстаран фаст-фуда Burger King — як раз побач з размясціўшымся тут жа McDonald's. Напрацягу доўгага часу апошні быў адзінай фаст-фуд сеткай, што магла адкрываць свае рэстараны ў Мінску, але ж гэтай вясной з адкрыццём першага Burger King манаполія McDonald's пахіснулася.
Каб крыху паменшыць радасць мінчан ад надыходзячага свята фаст-фуда, Sputnik звярнуўся да дыетолага Ганны Глобаж з вечнымі пытаннямі пра гамбургеры і фры.
"Вам варта разумець, як вырабляюцца кампаненты фастфуду: іх папросту высушваюць. У працэсе апрацоўкі прадукты, будзь то мяса ці гародніна, губляюць вільгаць, а з ёй вітаміны і мікраэлементы, становяцца пустымі, бескарыснымі і безгустоўным. Каб прадукт усё-ткі елі, катлету з рэстарана хуткага харчавання напаўняецца хімічнымі складнікамі — ўзмацняльнікамі густу (у тым ліку знакамітым глутаматам натрыю), кансервантамі, харчовымі дадаткамі, фарбавальнікамі, араматызатарамі", — тлумачыць спецыяліст працэс вытворчасці нашых любімых бургераў.
Акрамя таго, спадарыня Глобаж удакладняе: у фаст-фудзе павышане ўтрыманне солі і тлушчу, а вось бялкоў і клятчаткі і зусім мала. Адсюль, харчуючыся выключна такімі прадуктамі, атрымліваем павышаны халестырын.
"Ці заўважалі вы, што пасля абеду у рэстаране хуткага харчавання вы вельмі хутка зноў пачынаеце адчуваць голад? А акрамя таго можаце атрымаць праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай, і нават дыябет", — дадае спецыяліст.
Калі часу на сталае харчаванне з-за ненармаванай працы не хапае, фаст-фуду можна знайсці больш карысную альтэрнатыву. Голад лепш за ўсё здавальняць збожжавымі хлябцамі або сухарыкамі хатняга прыгатавання. З напояў лепш за ўсё падыдзе мінералка або сок з пачкі. Калі вы хочаце знізіць вагу, сок трэба напалову развесці вадой. Выдатна падыдуць для перакусу і кісламалочныя прадукты.